Пресса о нас / 30.11.10

Газета «Белорусская нива» «Марафон» для паштальёна (№222 за 30 ноября 2010 года)

20 кіламетраў пераадольвае штодзённа паштальён Варнянскага аддзялення паштовай сувязі Астравецкага раёна Галіна Мікліс, але не шкадуе. ВЯСКОЎЦЫ прачынаюцца рана. Дажджлівым і пахмурным лістападаўскім раннем ляніва цягнуцца ўверх дымы з каміноў, дзвынкаюць аб падойнік струмені сырадою… Гаспадыні абходжваюць сваіх рагуль, кормяць, каб раніцай паспець на працу.

Паштальён Галіна Мікліс прачынаецца раней за варнянскіх гаспадынь. Патрэбна прыгатаваць сняданак і выправіць на працу сына, механізатара мясцовага СПК. Потым, апрануўшы фірменную куртку і гумавыя боты (на дварэ ж дождж), напрасткі ідзе ў цэнтр, дзе пад адным дахам з амбулаторыяй і аптэкай месціцца аддзяленне паштовай сувязі.

Яно адчыняецца ў дзевяць гадзін раніцы, калі паштовая машына прывозіць карэспандэнцыю і перыёдыку. Дарэчы, пісьмы, паштоўкі-віншаванкі і зараз прыходзяць у вясковыя хаты, хоць і не так шмат, як раней. Адпрацаваўшы на пошце 38 гадоў, Галіна Іванаўна памятае часы, калі перад святамі паштоўкі не ўмяшчаліся ў сумку. Ды і газет выпісвалі шмат — для пятнаццацігадовай дзяўчынкі, якой прыйшла яна ў 1972 годзе працаваць на пошту, гэту ношу было не падняць.

Пачынаецца сарціроўка — “хадавічок” падказвае паштальёну, у якім доме якое выданне чакаюць. Сёння на ўчастку Галіны Мікліс 150 падпісчыкаў, палова з іх — пенсіянеры.

Паўгадзіны — і сумка запоўнена. На гэты раз, лічыць Галіна Іванаўна, ёй пашанцавала — у дарогу выпраўляецца на паштовым аўтамабілі. Звычайна штодзённы шлях у 20 кіламетраў пераадольвае на іншым службовым транспарце — веласіпедзе, а зімой і ў такую слоту, як сёння, — пехатой. І толькі адзін раз на месяц — на машыне ў кампаніі з узброеным ахоўнікам і шафёрам. Таму што вязе разам з газетамі і пісьмамі пенсію вяскоўцам.

У машыну мы загружаем некалькі мяшкоў з камбікормам, іншыя тавары. Некаторыя жыхары загадзя заказалі іх паштальёну.

Першая наведвальніца спыняе нас ля аддзялення сувязі. Жыхарка Варнян Ядзвіга Ігнатовіч прыйшла ў магазін, а грошай не хапіла. Задаволеная, што паспела застаць паштальёнку на месцы, распісваецца ў ведамасці за атрыманую пенсію і спяшаецца ў магазін.

Наш шлях ляжыць далей — па Варнянах, потым у Стаўбуры, Карвелі, Дубнікі. І ў панскае памесце Мінейкаў, у якім Генрык Сянкевіч напісаў свой знакаміты твор «Пан Валадыеўскі». Пасля вайны тут быў дом-інтэрнат для людзей з псіхічнымі захворваннямі, а зараз у двухпавярховым будынку жывуць вяскоўцы. Заходзіцца брэхам невялічкі сабачка, але, пазнаўшы паштальёнку, змяняе гнеў на міласць і ласкава віляе хвастом — сустракае.

Чакаюць Галіну Іванаўну ў маленькай вёсачцы Лынкішкі. Пакуль паштальёнка пералічвае грошы і дастае з сумкі газету, яна паспявае перакінуцца з гаспадарамі некалькімі словамі: пераказвае варнянскія навіны, перадае паклоны ад сяброў і родных. А па дарозе расказвае пра мясціны і людзей, з якімі мне пашчасціла ў гэты дзень спаткацца. І я заўважаю: Галіна Іванаўна любіць сваю маленькую радзіму, ганарыцца ёю.

Апошні пункт нашага маршруту — хутар Анаполь. Гаспадары сустракаюць паштальёна на падворку — бачна, што даўно чакалі.

Даставіўшы ўсю пошту адрасатам, кіруемся дадому. На дварэ прыкметна шарэе — цемра наступае спакваля, але неадольна. Галіна Іванаўна спяшаецца дадому, дзе яе чакаюць клопаты па гаспадарцы. А заўтра — зноў пераадольваць кіламетры дарог, даносіць кожнаму навіны і доўгачаканыя вестачкі ад родных.

Газета "Белорусская нива" №222 от 30.11.2010 года

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007

Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/308.html

©  РУП «Белпочта», 2008 — 2020