Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 25.11.10

Газета «Звязда» Ірына Саксонава, намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта»: «Перадсвяточныя клопаты кліентаў знянацку нас не заспеюць» (№227 за 25 ноября 2010 года)

Гэты год быў, можна сказаць, юбілейным для Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белпошта": яго амаль трыццацітысячны калектыў у кастрычніку адсвяткаваў сваё 15-годдзе. Зыходзячы з таго, што карыстальнікам паштовых паслуг з'яўляецца ці не кожны з насельнікаў краіны, мы задалі некалькі актуальных пытанняў намесніку генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Ірыне Саксонавай.

 

- Ірына Ігнацьеўна, за 15 гадоў самастойнага жыцця "Белпоштай" зроблена вельмі многае, у тым ліку асвоена ці не безліч профільных (і не зусім…) паслуг. На пошце сёння можна ўзяць крэдыт і ўнесці па ім працэнты, застрахаваць маёмасць, заплаціць за камунальныя паслугі, за ахову кватэры, за мабільную сувязь, шмат што купіць з гаспадарчых тавараў, замовіць уручэнне кветак і падарункаў, зняць копію з дакумента… На дасягнутым прадпрыемства, вядома ж, не спыніцца, бо па сённяшнім часе, хто спыніўся, — адстаў. Чаго чакаць кліентам у бліжэйшы час?

— Добрая будучыня ў паслугі "гібрыдная пошта". Гэта калі заказчык перадае нам электронную базу рассылкі, а ўжо мы ў замоўленыя тэрміны раздрукоўваем яе для асобных атрымальнікаў, канвертуем (з захаваннем канфідэнцыяльнасці), рассылаем і дастаўляем кліентам.

Сёлета ў лютым пачалі і ў наступным годзе будзем развіваць гандаль па каталогах беларускіх вытворцаў. Ідэя гэта, як паказала практыка, спадабалася, прыжылася, з'явіліся новыя заказчыкі, таму ў новым годзе каталогі будуць выдавацца кожны квартал.

Без чаго яшчэ дрэнна ўяўляецца наш імклівы час, дык гэта без паскоранай пошты.Трэба павялічваць хуткасць праходжання пісьмаў і пасылак, грашовых пераводаў. Будзем развіваць новую лагістыку. Праекты ўжо ёсць — час рэалізоўваць. У выніку чаго нашы кліенты, умоўна, сёння адправіўшы экспрэс-пошту з аднаго куточка краіны ў процілеглы, заўтра змогуць разлічваць на яе дастаўку.

- Можна сказаць, база для гэтага ёсць: у краіне без малога чатыры тысячы аддзяленняў паштовай сувязі, у тым ліку амаль тры тысячы — у сельскай мясцовасці. Не сакрэт, што ў іх ліку і стратныя?

— Так. Не лічыць сёння грошай нельга. Ёсць пошты, якія працуюць па дзве гадзіны ў дзень і якія па прычыне сваёй нерэнтабельнасці мы вымушаны закрываць. Але гэта ні ў якім разе не азначае, што людзі, дзе б яны ні жылі, застануцца без нашых паслуг. Іх мы будзем прывозіць — да кліентаў, дадому. Досвед такі ў прадпрыемства ёсць. Ёсць і так званыя мабільныя аддзяленні сувязі: літаральна — на калёсах. Цяпер у краіне іх 84, у наступным годзе запланавана пакупка новага транспарту і адкрыццё яшчэ не менш як 50 такіх аддзяленняў.

Адзінае, што трэба падкрэсліць: пытанне аб закрыцці пошты (безумоўна ж балючае) у кожным выпадку дэталёва вывучаецца, абмяркоўваецца з людзьмі і вырашаецца ні ў якім разе не з наскоку.

- Ірына Ігнацьеўна, вы крыху сказалі пра перспектывы на будучы год. Але яго яшчэ трэба сустрэць?

— Так. Ва ўсіх аддзяленнях сувязі цяпер ідзе падпіска на газеты і часопісы. Карыстаючыся выпадкам, запрашаю ўсіх аформіць яе, не пазбаўляць сябе задавальнення чытаць свае самыя любімыя выданні. Да таго ж па ўсёй краіне цяпер адкрытыя кірмашы па продажы віншавальных паштовак. Наш выдавецкі цэнтр "Марка" паклапаціўся пра іх выпуск. Так што кліентам застаецца адно — завітаць у нашы аддзяленні сувязі альбо замовіць свайму паштальёну, выбраць па сваім гусце і кашальку і потым знайсці нейкія добрыя шчырыя словы для сваіх родных і блізкіх, сваіх сяброў, бо тое ж тэлефоннае віншаванне ў руках не патрымаеш, у альбом не пакладзеш…

У хуткім часе на пошце можна будзе замовіць і ўжо традыцыйнае віншаванне ад Дзядулі Мароза. Пакуль па сакрэце скажу, што ў ім будзе цацка-сімвал года, будзе нешта вельмі смачнае (без гэтага ж і свята не свята), будзе прыгожая паштоўка, кніжка…

І Дзед Мароз наш таксама будзе! Са Снягуркай пойдзе па дамах і кватэрах, каб павіншаваць і дзяцей, і дарослых. Іх перадсвяточныя турботы знянацку нас не заспеюць — ні ў якім разе.

- Дзякуй.

Газета «Звязда» (№227 за 25 ноября 2010 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати