Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 24.11.10

Газета «Звязда» Прыз падпісчыку «Звязды» з... 1932-га года (№230 за 24 ноября 2010 года)

Учарашні дзень надвор'ем не цешыў: у Мінску з раніцы церушыў дождж і, як кажуць, абложны, таму нават самы галоўны сталічны праспект выглядаў пустым.

Што датычыцца паштамта, то тут якраз наадварот — было мнагалюдна, было ўтульна і цёпла: РУП "Белпошта" праводзіла чарговы дзень падпісчыка, да якога "Звязда", па традыцыі, прымеркавала ўручэнне прызоў. На гэты раз ён быў адзін, але ж досыць істотны — каляровы тэлевізар "Віцязь".

Хто выйграў яго? Як любяць паўтараць на адным з расійскіх тэлеканалаў — вы не паверыце: падпісчык "Звязды" з… 1932 года!

Цімафей Сямёнавіч Паваротны нарадзіўся ў вёсцы Жораўка Пухавіцкага раёна ў шматдзетнай сям'і. У яго было тры сястры, 5 братоў. Што цікава, адзін з іх — старэйшы, Зміцер, у 30-я гады (зноў жа — вы не паверыце!) працаваў… у рэдакцыі нашай газеты, жыў у доме, які месціўся побач з цяперашняй Кастрычніцкай плошчай. У яго там асобны пакойчык быў, дзе, па ўспамінах брата (Цімафей Сямёнавіч адтуль у пяты клас хадзіў), гасцявалі Кандрат Крапіва, Максім Лужанін, іншыя вельмі прыгожыя інтэлігентныя людзі, прозвішчы якіх не захавала дзіцячая памяць. А вось тую ноч…

— Энкэусаўцы ўсіх нас паднялі, уваліліся ў хату, ператрэслі ўсе кніжкі, усе паперы — немаведама за што арыштавалі брата, павезлі з сабой. Мы баяліся, што ён ужо і не вернецца, — вестак вельмі доўга не было. Потым, праўда, ён азваўся — расказаў, колькі здзекаў вынес. Прычым ні за што… Рэабілітавалі ж яго. Але ў Беларусь ён так і не вярнуўся…

Сам жа Цімафей Сямёнавіч у 38-м быў прызваны ў армію. Дэмабілізавацца не паспеў — пачалася вайна. Адтрубіў там, як кажа, з першага да апошняга дня, вярнуўся ў разбураны Мінск, уладкаваўся на працу, сустрэў прыгожую дзяўчыну, ажаніўся, прычакаў нараджэння дзяцей, узяўся будаваць свой дом. Што, зразумела ж, цяжка было, але…

— Ведаеце, тады гэта не адчувалася, — на добрай беларускай мове кажа жонка Цімафея Сямёнавіча Алена Адамаўна (яна некалі ў беларускай школе на пяцёркі вучылася…). — Можа, таму што мы маладыя былі, дужыя, не баяліся ніякай работы… А можа, таму, што ўсе цяжкасці міжволі параўноўвалі з вайной, і яны адразу ж падаваліся смешнымі.

Гэта, мусіць, не дзіва, калі ведаць, што нарадзілася Алена Адамаўна ў Мінску, на вуліцы Рабкораўскай — побач з вакзалам, ад якіх мала што засталося пасля першых варожых налётаў.

— Людзі ўцякалі з горада хто куды, гінулі на вачах… Мы з мамай, калі пачыналася бамбёжка, падалі на зямлю побач — галава к галаве — каб калі загінуць, то ўжо разам, бо інакш… Я не перажыла б яе смерці, яна маёй…

Бог дараваў ім жыццё. Якое, на шчасце, знайшло працяг: з гонарам расказвалі сужэнцы пра сваіх дзяцей, унучак (іх чацвёра, усе з вышэйшай юрыдычнай і педагагічнай адукацыяй), пра сваіх праўнукаў.

Што да "Звязды", то…

— Ні грошай, ні часу на гэту газету нам не шкада, — прызнаюць, відаць, найстарэйшыя ў сталіцы нашы падпісчыкі. — У кожным нумары вельмі прыгожыя здымкі, шмат цікавай і патрэбнай інфармацыі, а галоўнае — на роднай мове. Нашы дзяды на ёй размаўлялі, нашы бацькі. Нельга і нам цурацца — ні мовы, ні газеты.

Заклікаюць да гэтага Цімафей Сямёнавіч Паваротны, якому пераваліла за 90, і Алена Адамаўна, якой ужо добра за 80. Выглядаюць абое проста цудоўна! Таму не маглі не спытаць, як жа ўдалося захаваць здароўе, цвярозы розум? Адказала за дваіх Алена Адамаўна:

— Саступалі ўсё жыццё адно аднаму, шкадавалі, клапаціліся… Я цяпер ці не кожную гадзіну пытаю ў яго: "Можа, табе што зварыць, што падаць?" Ён таксама да мяне ўважлівы. З дзецьмі ладзім, з унукамі. Яны нам дапамагаюць — мы ім, хоць яны і адмаўляюцца… Чытаем шмат, цікавімся ўсім, што адбываецца ў краіне, у свеце, маем пад вокнамі пяць сотак зямлі…

Аднак гэта — ужо да часу: дом, які так цяжка, цягам пяці гадоў, будавала сям'я Паваротных, у бліжэйшы час плануюць знесці. Сям'ю ветэранаў чакае пераезд. Але і тады, па ўжо новым адрасе, да іх, як абяцаюць, будзе прыходзіць найстарэйшая беларуская газета. Бо як без яе? Ды ніяк!

Падыходзілі да стэнда "Звязды" і іншыя нашы сябры — падпісчыкі, паштавікі. Мы рады былі пазнаёміцца, адказаць на іх пытанні, запісаць заўвагі, ад асобных пачуць, што ўжо аформілі падпіску — хто адразу на паўгода, а хто і на месяц… Для чаго, дарэчы, РУП "Белпошта" і ладзіць падобныя сустрэчы — кожны квартал, па ўсёй краіне…

У Мінску на сталічным паштамце адкрывала свята (і зноў жа на добрай беларускай мове) намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Ірына Ігнацьеўна Саксонава, якую мы і папрасілі ўручыць прыз нашым найшаноўнейшым падпісчыкам, мінчанам, ветэранам Вялікай Айчыннай.

Хочацца верыць, не апошнім з магікан?

Газета «Звязда» (№230 за 24 ноября 2010 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати