— Мне падабаецца мая праца, гэта пастаянныя зносіны з людзьмі. А яны ў нас добрыя, ветлівыя. У гэтым пашанцавала. Сталым людзям цікава прыйсці на пошту, пагутарыць, чымсьці сваім падзяліцца, нас паслухаць. Нас абавязкова віншуюць з усімі святамі. Людзі прыходзяць розныя, многа сярод іх і тых, хто любіць "Звязду".
У Калінкавічах сярод паштавікоў у нас ёсць свае людзі. Так, Марына ўзгадала Ганну Афанасьеўну Казлову, якая шмат гадоў адпрацавала на пошце эканамістам, а цяпер на пенсіі і не расстаецца са "Звяздой".
Спрабую высветліць у Марыны, можа, яна ведае якія сакрэты, якой павінна быць газета, каб яе ўсе выпісвалі? Але, аказваецца, ніякіх сакрэтаў няма, у кожнай газеты свой настрой, аўра і адпаведна — свае чытачы. Трэба толькі, каб была праграма тэлеперадач, самыя разнастайныя навіны, пры гэтым каб не забываліся ні на якія катэгорыі чытачоў, каб былі, напрыклад, спартыўныя каментары і моладзевыя рубрыкі. А далей ужо справа за журналістамі, як яны змогуць усё падаць.
Газета «Звязда» (№209 за 26 октября 2010 года)Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/302.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020