Днямі РУП "Белпошта" прэзентавала сваю новую паслугу — "Гібрыдную пошту". Удзельнікамі прэзентацыі сталі прадстаўнікі РУП "Белтэлекам", работнікі банкаўскіх, страхавых, турыстычных і іншых кампаній і арганізацый.
"Гібрыдная пошта" ўяўляе сабой комплексную паслугу для карпаратыўных кліентаў па раздрукоўцы, пакетаванню па канвертах і рассылцы інфармацыі, атрыманай ад заказчыка ў электронным выглядзе. Як дзейнічае новая паслуга? Заказчык перадае ва ўчастак "Гібрыднай пошты" электронную базу рассылкі, а паштавікі ў тэрміны, указаныя ў дагаворы, раздрукоўваюць інфармацыю ў электронным выглядзе на папяровых носьбітах і пакуюць яе ў канверты для кожнага кліента асобна, незалежна ад аб'ёму інфармацыйнага блоку. Прадугледжваецца таксама магчымасць дадатковага ўкладання ў канверт (пакет) буклетаў, календароў, прызоў рэкламных розыгрышаў і іншай прадукцыі, прадастаўленай заказчыкам у фізічным выглядзе. Раздрукоўка ажыццяўляецца так, каб найменне і адрас атрымальніка карэспандэнцыі былі бачныя праз адраснае акенца пасля ўкладання матэрыялаў у канверт. Пры рассылцы матэрыялаў на адным лісце дапускаецца фарміраванне селфмейлераў — гэта ліст фармату А4, прызначаны для паштовай адпраўкі, які пры дапамозе канвертавальнага ўстройства складваецца і набывае форму канверта, пасля чаго аўтаматычна заклейваецца. Сфарміраваныя адпраўленні могуць быць простымі, заказнымі або з аб'яўленай каштоўнасцю — у залежнасці ад умоў дагавора на аказанне паслугі.
На "Белпошце" сцвярджаюць, што новая паслуга дазволіць зменшыць выдаткі на апрацоўку зыходзячай карэспандэнцыі і дапаможа павысіць хуткасць яе дастаўкі. Захаванне канфідэнцыяльнасці інфармацыі, перададзенай заказчыкам для рассылкі, "Белпошта" гарантуе.
Газета «Звязда» (№192 за 1 октября 2010 года)Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/285.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020