Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 28.09.10

Газета «Звязда» Хто чытае, той і мае! (№189 за 28 сентября 2010 года)

…Што і казаць: сярод равеснікаў і землякоў Ніны Іванаўны Зуевай няшмат пастаянных падпісчыкаў і чытачоў газет. Многія (вайна, Чарнобыль… З усімі адсюль наступствамі) ужо проста сышлі ў лепшы свет, многія дрэнна бачаць ці эканомяць грошы.

Ніна Іванаўна — не: у добрае надвор'е раніцай яна спускаецца ўніз са свайго дзявятага паверха, з паштовай скрынкі забірае "Звязду", а там рукой падаць да лавачкі ля пад'езда.

— Ты ўсё чытаеш?! — вітаюць яе сяброўкі.

Цяпер яна ведае, што адказаць:

— А хто чытае, той і мае!

Бо ў апошнім розыгрышы прызоў выйграла — ні многа, ні мала — звяздоўскі "Віцязь".

Заканамерныя пытанні: ці разлічвала, ці чакала?

Як кажа, не. Газету з мужам, на жаль, ужо нябожчыкам, сталі выпісваць амаль 20 гадоў таму, адразу пасля таго, як пераехалі ў Мінск, бо хацелася чытаць па-свойму, па-беларуску. Карткі на розыгрыш не дасылалі амаль ніколі, а тут проста аказія была — перадалі ў рэдакцыю…

Аднак у выйгрыш не верылі, нават тады, калі прачыталі ў газеце. Падумалі, што Мінск жа вялікі: тут, можа, Зуева і не адна.

Да таго ж гэтую — Ніну Іванаўну — лёс ніколі не песціў: сорак гадоў адпрацавала цялятніцай у роднай вёсцы Халоблін на Чэрыкаўшчыне (муж — пастухом), разам вялі гаспадарку, гадавалі і вучылі траіх дзяцей…

А потым выбухнуў Чарнобыль.

— Цяжка перажылі!.. Спачатку, — успамінае Ніна Іванаўна, — браліся высяляць тых, у каго малыя дзеці, затым пагалоска пайшла, што трэба ўсіх. Мы сваё дабро ўжо ў мяшкі паскладалі… Дык жа не, казалі, што ўсё трэба кінуць… Сорак гадоў рабіць, зарабляць — і ні з чым застацца…

На шчасце "на тым версе" зноў перадумалі. Зуевы пераехалі толькі праз тры гады — бліжэй да дзяцей…

Але ж, нягледзячы ні на што — на блізкасць дачок (сына не стала ў 33) і ўнукаў, асобную кватэру з усімі выгодамі, добрых суседзяў — на радзіму, як кажа Ніна Іванаўна, па-ранейшаму цягне: сумуе яна па вёсцы, па людзях.

І хварэе: баляць ногі, якія, лічы, сорак гадоў не ведалі іншага абутку, апроч гумовікаў, баляць рукі…

Распавядаючы пра ўсё, Ніна Іванаўна раз-пораз пазірала на каробку з тэлевізарам, пытала, а ці тут жа пульт, ці ёсць гарантыя? Хвалілася, што ўвечар прыйдзе ўнук і настроіць праграмы. Але газету яна ўсё роўна будзе чытаць. І выпісваць.

Мо яшчэ і для таго, каб хоць з ёй "гаварыць" па-свойму? Як некалі, як дома.

Газета «Звязда» (№189 за 28 сентября 2010 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати