Пресса о нас / 25.09.10

Газета «Звязда» Хто шукае — той знаходзіць (№188 за 25 сентября 2010 года)

Менавіта так можна сказаць аб нашых падпісчыках з г.Узда Мінскай вобласці Аляксандру Васільевічу і Марыі Пятроўнай Кіслых. Больш за трыццаць гадоў яны выпісваюць "Звязду", вельмі часта адпраўлялі на розыгрыш запоўненыя купоны. Думалі, што і апошні "пасыл" будзе халастым. Аднак здарыўся цуд — удача на гэты раз усміхнулася былым настаўнікам матэматыкі, якія зараз на заслужаным адпачынку, і ў якасці прыза выбрала мікрахвалевую печку (фота 1), якую нядаўна супрацоўнікі газеты даставілі на месца пражывання нашых шчасліўчыкаў. Што называецца, хто шукае — той знаходзіць

Сваіх землякоў на раённым вузле паштовай сувязі павіншавалі начальнік РВПС Надзея Левандоўская, кіраўнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама Фаіна Жукоўская, работнікі пошты (фота 2).

Удзячныя за дастаўку, звяздоўскія прызёры прынеслі свежы торт. Зразумела, што такі дэсерт лагічней было б уручыць паштавікам, якія з усіх сіл стараюцца падтрымаць старэйшае беларускамоўнае выданне на Уздзеншчыне, што мы з здавальненнем і зрабілі. Глядзіш, і жыццё у работнікаў паштовай сувязі ў гарачы перыяд падпіскі падсаладзілі…

Пасля такой піяр-акцыі мы з задавальненнем накіраваліся па далейшым маршруце. Цёплыя сустрэчы ў Нясвіжы, не менш значныя — у Клецку. Вянчаў усё наш выезд на Міншчыну. Верагодна, таму тут прыйшлося затрымацца. У размове з намеснікам старшыні Клецкага райвыканкама Мікалаем Мацулем высветлілася, што Мікалай Міхайлавіч чытае ўсю рэспубліканскую прэсу. Праўда, "Звязда" яму падабаецца не толькі таму, што у ёй можна знайсці разнастайную інфармацыю і цікавыя матэрыялы, але і па той прычыне, што дзякуючы нашай газеце ўвесь час будзеш "адукаваным" у плане ведання роднай мовы. "Паход" на мясцовы вузел сувязі ў суправаджэнні супрацоўніцы аддзела ідэалогіі Алены Аляксейчык яшчэ раз пацвердзіў, што мы на правільным шляху. Газету "Звязда" тут любяць і, нягледзячы на адносна невялікую колькасць жыхароў, падпісчыкаў тут вельмі шмат.
 
Прыкладна такая ж сітуацыя і на Ганцаўшчыне — першым пункце нашай паездкі ў Брэсцкі рэгіён. Старшыня мясцовага райвыканкама Уладзімір Столяр, які нядаўна ў Хойніках афіцыйна атрымаў права правядзення наступнага свята Дня беларускага пісьменства ў Ганцавічах, з задавальненнем расказаў аб справах раёна, пажадаўшы супрацоўнікам "Звязды" далейшых поспехаў у падтрымцы і развіцці беларускай мовы.

Пачэснае месца яна займае і ў Ляхавічах, дзе таксама любяць і паважаюць газету. У размове з намеснікам старшыні райвыканкама Уладзімірам Круком стала зразумела, што, нягледзячы ні на што, раён пастараецца не падкачаць. Трэба адзначыць, што нямала намаганняў прыкладае ў гэтым плане пошта, а начальнікам Ляхавіцкага РВПС з'яўляецца Вольга Арэхва. Яна заўсёды з добрым настроем сустракае звяздоўцаў, якія без фірменных прызоў і сувеніраў ні ў адзін раён не прыязджаюць, а ў Ляхавіцкі — тым болей. Вось і на гэты раз у якасці памятнага падарунка на галоўнай пошце раёна мы пакінулі насценны гадзіннік, каб жыхары Ляхавічаў па іх звяралі свой час.

Ад Ляхавічаў да Баранавічаў — адзін крок. Таму мы не маглі не пабыць у гасцях у кіраўніка раённага аддзела сувязі Ірыны Падвашэцкай. Хоць мы ўпэўненыя, што Ірына Салавееўна, якая паважае "Звязду" за яе адкрытасць, сумленнасць і аператыўнасць, у сваёй працы ніколі разменьваецца на дробязі і заўсёды адкрытая для размовы з журналістамі. Так было і цяпер. І гэта нягледзячы на тое, што рабочы час ужо хіліўся да заканчэння. За кубачкам кавы начальнік Баранавіцкага РВПС не скардзілася на гарачыя дні падпісной кампаніі, хоць праводзіць зараз агітацыю ў працоўных калектывах, розных арганізацыях не проста. Але ж прафесіяналы адпаведным чынам павінны выконваць сваю працу. І тым, што ў Баранавічах гэта ўмеюць рабіць, — сумнявацца не прыходзіцца.

Газета «Звязда» (№188 за 25 сентября 2010 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007

Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/282.html

©  РУП «Белпочта», 2008 — 2020