Газета «Звязда» Рабіць сваю справу разам (№179 за 14 сентября 2010 года)
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белпошта" на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Надзея" (Вілейскі раён) правяло рабочую нараду з начальнікамі раённых вузлоў паштовай сувязі па абмеркаванні задач, якія стаяць перад прадпрыемствам на фінішы 2010 г., і шляхоў яго развіцця ў бліжэйшай пяцігодцы, у тым ліку сістэмы лагістыкі, маркетынгавай і рэкламнай дзейнасці аб'ектаў, укаранення новых сістэм аўтаматызацыі паслуг на базе інфармацыйных тэхналогій і інш.У абмеркаванні азначанай тэмы прымалі ўдзел генеральны дырэктар РУП "Белпошта" Ю. А. Комар, намеснікі генеральнага дырэктара І.І. Саксонава, С. А. Патапенка, М. Г. Новікаў, старшыня аб'яднанага камітэта прафсаюза А. Я. Дробава, дырэктары і намеснікі дырэктараў абласных філіялаў
Яны ў сваіх выступленнях падзяліліся досведам і напрацоўкамі, начальнікі раённых вузлоў паштовай сувязі абазначылі праблемныя пытанні, якія неабходна вырашаць сумесна.
Хацелася б адзначыць, што ўпершыню такі пашыраны семінар праводзіўся ў 1996 годзе. І стаў за правіла. Як і імкненне рабіць сваю справу разам.
Газета «Звязда» (№179 за 14 сентября 2010 года)