Учора, 19 верасня, былi падведзеныя вынiкi Рэспублiканскага конкурсу прафесiйнага майстэрства вадзiцеляў Белпошты.
Конкурс прафесiйнага майстэрства вадзiцеляў праходзiць з 2000 года. Паводле слоў намеснiка генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" па тэхнiчных пытаннях Алега Бегуна, мэта конкурсу — не толькi ўдасканаленне навыкаў i прафесiйнага майстэрства супрацоўнiкаў пошты, але i паляпшэнне бяспекi дарожнага руху. Менавiта таму да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве дапускалiся толькi з пэўным наборам патрабаванняў: за апошнiя тры гады не мець ДТЗ, а за апошнi год — не парушаць правiлаў дарожнага руху i правiлаў працоўнай дысцыплiны.
У конкурсе ўдзельнiчалi 24 лепшых вадзiцеляў i iнжынераў транспарту з усiх абласных аддзяленняў сувязi "Белпошта". Спаборнiцтвы праводзiлiся ў два этапы: ў вадзiцеляў правяралi навыкi прафесiйнага майстэрства ў ваджэннi, у iнжынераў — веданне тэхнiкi бяспекi. Лепшай у камандным залiку стаў Мiнскi фiлiял Белпошты, другое месца заняла каманда Гродзенскага фiлiяла, трэцяе — Магiлёўская. Сярод вадзiцеляў першае месца занялi Мiкалай Кузьмякоў (Магiлёўскi фiлiял) i Андрэй Голеў (Мiнскi фiлiял). Званне лепшага iнжынера атрымаў Аляксандр Кальчэўскi з Гомельскага фiлiяла.
Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/27.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020