Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 18.06.10

Газета «Звязда» «Без «Звязды« як без хлеба» (№117 за 18 июня 2010 года)

Гэта ўжо за правіла: газета павінна не толькі прыходзіць да сваіх падпісчыкаў, але і прыязджаць — каб пазнаёміцца, каб выслухаць заўвагі і прапановы, каб хоць неяк адзначыць тых, хто дзесяцігоддзямі захоўвае вернасць "роднай газеце на роднай мове". У нейкіх раёнах нашай краіны (Навагрудскім, Маладзечанскім, Рагачоўскім, Ляхавіцкім…) такіх людзей больш, у нейкіх — менш. Не адмаўляюцца ад "Звязды" і жыхары сталіцы. З асобнымі з іх прыемна было сустрэцца на сталічным паштамце, падчас чарговага дня падпісчыка.

На гэты дзень мы, як і раней, прымеркавалі ўручэнне прызоў. Прынамсі, каляровы тэлевізар "Віцязь" па выніках мінулай падпісной кампаніі выйграў Міхаіл Вікенцьевіч Жэбрак. Што важна — сябар газеты з больш чым саракагадовым стажам. "Звязда", як прызнаўся, была для яго (ды і засталася…) адным з самых надзейных дарадцаў на ўсіх этапах жыцця: і тады, калі працаваў старшынёй калгаса на Ваўкавысчыне, і тады, калі займаў пасады начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі, старшыні райвыканкама, першага сакратара райкама партыі… І тады, калі быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання, намеснікам старшыні камісіі па нацыянальных пытаннях, калі стаў пастаянным паўнамоцным прадстаўніком краіны пры статутных органах СНД…

Цяпер Міхаіл Вікенцьевіч на заслужаным адпачынку. Але ж не без спраў.

— Вельмі непакоіць сённяшняе жыццё, — прызнаўся спадар Жэбрак, — заняпад роднай мовы, тое, што людзі, асабліва маладыя, не ведаюць гісторыі. Да слова неяк прыйшлося, папрасіў назваць нашых знакамітых людзей. Сказалі — Іван Грозны, Пётр Першы… Дык я во падрыхтаваў вам артыкул. Называецца "Гістарычныя постаці і суверэнітэт Беларусі"… Для мяне, ведаеце, самы вялікі гонар — быць надрукаваным у газеце "Звязда".

Як высветлілася (і гэта, відаць, натуральна), Міхаіл Вікенцьевіч асабіста знаёмы з многімі звяздоўцамі — і тымі, што працавалі ў газеце раней, і тымі, што працуюць сёння. Цалкам магчыма, што зносіны гэтыя падштурхнулі і самога напісаць (прычым на беларускай мове) выдаць кнігу "Перад мінулым схіляю галаву".

— А наогул, — прызнаўся спадар Жэбрак, — жыву, як і ўсе людзі жывуць. Зімой — у горадзе, летам — на дачы. Пабудавалі там дамок, пасадзілі сад (гэта ўжо трэці ў маім жыцці), вырошчваем усе тутэйшыя культуры. Я па адукацыі аграном, родам з простай сялянскай, прытым шматдзетнай сям'і. Так што працы ніякай не баюся — магу і з сякерай, і з касой… Хоць з касілкай яно, ведаеце, лягчэй…

Што да прыза ад газеты "Звязда", то ён, як пры-
знаўся Міхаіл Вікенцьевіч, быў поўнай нечаканасцю (квіток на ўдзел у розыгрышы пасылала жонка), але ж вельмі прыемнай!

Быў пры нас на сталічным паштамце і яшчэ адзін каштоўны прыз — кухонны камбайн — для паштальёна аддзялення паштовай сувязі № 4 Вольгі Савіч, а таксама што-кольвечы з драбязы: бейсболкі і майкі з лагатыпам газеты, нататнікі, ручкі, календары — тое, што заўсёды з задавальненнем (і з надзеяй на далейшае сяброўства!) уручаецца нашым падпісчыкам, іх дзецям, унукам.

"Звязда" — гэта любімая газета, любімая мова, — прызналася, прынамсі, мінчанка Вера Антонаўна Урбан, — але ж каб таннейшая была… Некалі, ведаеце, я яе адразу на год выпісвала, потым на паўгода, на квартал, цяпер — толькі на месяц… Адзін раз была забылася, дык мне дзяўчаты на 68-й пошце самі выпісалі… Так прыемна было!.. Не хочацца расставацца з газетай, без яе ж як без хлеба…

Выказвалі чытачы і іншыя пажаданні: каб буйнейшыя шрыфты (асабліва на крыжаванках), каб меней балансаў, каб больш аналітыкі і эканомікі, каб меней памылак…

Грэх было не скарыстацца магчымасцю і не правесці сярод наведвальнікаў нашага стэнда маленькі конкурс на лепшую байку альбо анекдот. У лідары выйшлі два. Першы. Кабета перад люстэркам мерае новае футра. Дзеці пытаюць: мама, гэта татка табе купіў? Тая ў адказ цяжанька ўздыхае: калі б я, маўляў, на татку спадзявалася, у мяне б і вас не было… Другі. Дзядзька адзін даў у газету аб'яву, што прапаў сабака, і таму, хто знойдзе, прыз — тысяча долараў. Назаўтра хацеў даведацца, ці ёсць якія навіны. І… не змог, бо ўся рэдакцыя пайшла… шукаць сабаку.

У адрозненне ад таго калектыву наш па-ранейшаму працуе — над выпускам газеты. То не забудзьцеся падпісацца і даслаць сваю картку на розыгрыш прызоў. Не факт, што выйграеце — у гэту падпісную кампанію… Факт, што тым самым падтрымаеце тое, што насамрэч мае вострую патрэбу ў падтрымцы — родную мову ў родным народзе.

Газета «Звязда» (№117 за 18 июня 2010 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати