Такая задача, паводле інфармацыі дырэктара Гродзенскага філіяла РУП "Белпошта" Віктара Бутрыма, пастаўлена спецыялістам новага падраздзялення — участка паскоранай пошты і продажу паслуг карпаратыўным кліентам, які адчынены па вуліцы Будзённага ў абласным цэнтры.
Цяпер у адным месцы арганізаваны прыём паштовых адпраўленняў, апрацоўка карэспандэнцыі, якая, згодна з заключаным дагаворам, забіраецца паштавікамі ў офісах кліентаў, а таксама рэалізацыя па безнаяўным разліку бланкаў строгай справаздачнасці, маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі. Пры гэтым вялікая ўвага будзе надавацца пытанням транспартнай лагістыкі, каб было выгадна і паштавікам, і іх кліентам.
Наступны участак паскоранай пошты і продажу паслуг карпаратыўным кліентам будзе адчынены ў Лідзе, а затым, мажліва, і ў іншых рэгіёнах вобласці.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/247.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020