Так, любы чалавек, які сёння адпраўляе па пошце ліст, можа адсочваць яго месцазнаходжанне і даведвацца, калі пасланне трапляе да адрасата. Прычым калі раней сачыць за "падарожжам" зарэгістраванага паштовага адпраўлення у рэжыме рэальнага часу можна было пры дапамозе інтэрнэта (праз сайт РУП "Белпошта" www.belpost.by) ці звяртаючыся па даведку на нумар 154, дык сёння даступнай становіцца і такая паслуга як смс-уведамленне. Магчымасць сачыць за шляхам перамяшчэння паштовага адпраўлення сёння ёсць у абанентаў МТС (вядуцца перамовы і з "Вэлкомам"). Чалавеку, якому неабходна ведаць, якім чынам перамяшчаецца па пошце яго пасланне, трэба са свайго тэлефона перадаць на нумар 1236 код адпраўлення і чакаць смс-уведамленняў. Прычым сачыць за карэспандэнцыяй можна не толькі ў межах Беларусі, але і калі яна накіравана адрасатам з іншых краін (мабільнае сачэнне даступна ў большасці краін, якія ўваходзяць у Сусветны паштовы саюз).
Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій садзейнічае павышэнню якасці і надзейнасці паштовай сувязі Беларусі.Так, сёння "Белпошта" ўкараніла аўтыматазываную сістэму кантролю выемкі карэспандэнцыі.
Яшчэ адна навінка рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства — "гібрыдная пошта". Гэта паслуга, якая можа дазволіць фірмам і прадпрыемствам зэканоміць час на рассылцы карэспандэнцыі. Заказчыку трэба толькі ў электронным выглядзе перадаць інфармацыю, якую трэба раздрукаваць, пасля распакаваць па канвертах, на якія нанесці адрасы і назвы кампаніі альбо прозвішчы асобаў, якім яна прызначаецца, і даставіць па пошце.
Дзякуючы выкарыстанню інфармацыйных тэхналогій паступова памяншаюцца чэргі на паштовых аддзяленнях. Так, ужо цяпер у краіне працуюць 630 плацёжна-даведачных тэрміналаў РУП "Белпошта", дзе можна ў рэжыме on-lіne праводзіць любыя плацяжы, заказваць тавары ў інтэрнэт-краме РУП "Белпошта", пагашаць банкаўскія крэдыты, аплачваць падпіску на перыядычныя выданні.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/243.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020