Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 15.03.10

Газета «Рэспубліка» Сяброў не забываем (№45 за 12 марта 2010 года)

Новымi веснавымi клопатамi жывуць у гэтыя днi не толькi журналiсты «Рэспублiкi», але i, у прыватнасцi, нашы даўнiя партнёры i сябры — паштавiкi.

Пастаянная iх увага — падтрыманню i папаўненню тыражоў выпiсвае мых перыядычных выданняў, што, па словах дырэктара Гомельскага фiлiяла РУП «Белпошта» Галiны Цярэшчанка, апроч iншага з’яўляецца адной з крынiц даходаў калектываў сувязiстаў. Мiж тым дбаць пра новыя здабыткi без арыенцiраў на раней дасягнутыя работнiкам пошты (як, дарэчы, i газетчыкам!) не прыстала. Яны ж, арыенцiры, у паштавiкоў Гомельшчыны даволi сур’ёзныя. Добрым плёнам абярнулiся сумесныя намаганнi падчас правядзення падпiсной кампанii супрацоўнiкаў «Рэспублiкi», сувязiстаў, кiраўнiкоў, iдэалагiчных работнiкаў органаў улады рэгiёна напрыканцы мiнулага года. Iх вынiк — амаль 14-працэнтны прырост коль касцi падпiсчыкаў урадавай газеты ў пачатку 2010-га. Асаблiва парадавалi гамяльчане: дадаткова 1200 экземпляраў «Рэспублiкi» ў параўнаннi з папярэднiм перыядам сёння дастаўляюць паштавiкi ў кватэры, службовыя кабiнеты i офiсы новых сяброў газеты. Якiя, вобразна кажучы, рублём прагаласавалi за змест i дызайн менавiта нашага выдання. Iстотную прыбаўку тыражу «Рэспублiкi» забяспечылi мазыране — першымi ў вобласцi яны «скарылi планку» мiнулагодняга ўзроўню. Прыкметна папоўнiлася кагорта падпiсчыкаў у Гомельскiм, Кармянскiм, Ельскiм, iншых раёнах. Шчыры дзякуй за такi, мяркуем, правiльны выбар. Што ж да паштовых работнiкаў вобласцi, то ў iх ёсць асаблiвая падстава для гонару. Па вынiках падпiскi на «Р» у рэспублiцы яны сталi ўладальнiкамi пальмы першынства, абышоўшы ў гэтым «марафоне» калег-гродзенцаў, якiм некалькi год запар даставалiся галоўныя ўзнагароды конкурсу.

Не заўважаць поспехаў сваiх калег i аднадумцаў — не ў правiлах «рэспублiканцаў». Таму з задавальненнем спяшалiся на сустрэчу з тымi, хто найбольш вылучыўся сваiм шчыраваннем ў падпiсцы на ўрадавае выданне. Зразумела ж, прывезлi, каб уручыць пераможцам, конкурсныя ўзнагароды.

— Нам прыемна, што ўрадавая газета ў нашым рэгiёне — адна з найбольш выпiсваемых, — падкрэслi ла, атрымлiваючы з рук намеснiка галоўнага рэдактара «Рэспублiкi» Маi Шэндрык i ўласнага карэспандэнта газеты па Гомельскай вобласцi Мiкалая Ждановiча галоўны прыз конкурсу — шматфункцыянальны комплекс (уключае сканер, прынтэр i капiравальны апарат), дырэктар Гомельскага фiлiяла РУП «Белпошта» Галiна Цярэшчанка. — Гэта не выпадкова: на яе старонках могуць знайсцi шмат карыснага i цiкавага пенсiянеры, моладзь, работнiкi розных галiн вытворчасцi i сацыяльнай сферы. Адзначу шчыра i iншае: без разумення важнасцi такой справы, як падпiска на вядучыя выданнi, з боку работнiкаў выканаўчай улады, цеснага супрацоўнiцтва з прадстаў нiкамi рэдакцый на месцах, атрымаць такi вынiк паштовым работнiкам было б складана. Спадзяюся, што дасягнутыя паказчыкi, у прыватнасцi, у падпiсцы на «Рэспублiку», захаваем i ў наступныя падпiсныя перыяды…

Пра адчувальную падтрымку ў час падпiсной кампанii з боку перспектыўнага маладога кiраўнiка Гомельскага райвыканкама Аляксандра Сiтнiцы, работнiкаў гэтага органа выканаўчай улады распавёў падчас нашай сустрэчы i начальнiк раённага вузла паштовай сувязi Васiль Шпiлько. Некалькi год таму РВПС, па словах начальнiка, ужо выходзiў пераможцам у падпiсцы на «Р», але атрыманы i ў гэты раз прыз — тэлевi зар, спадзяемся, таксама не будзе лiшнiм у гаспадарцы паштавiкоў.

Бадай пра кожнага з пераможцаў конкурсу «Рэспублiкi», гэтых адданых сваёй справе людзей, можна расказаць нямала. З 1975 года працуе ў паштовым аддзяленнi № 4, што на станцыi Мазыр, Тамара Бабына. Два гады таму Тамара Уладзiмiраўна, дарэчы, узнагароджаная нядаўна медалём «Ветэран працы», узначалiла калектыў аддзялення, дзе працуе 6 паштальёнаў. Гэта перамена станоўча адбiлася на тыражах газет, колькасць чытачоў «Р» у абслугоўваемым сектары, у прыватнасцi, сёлета, прырасла больш як на 150 працэнтаў. Уручаны ад «Рэспублiкi» прыз — насценны гадзiннiк, размесцiцца, па словах Тамары Уладзiмiраўны, у аперацыйнай зале пошты.

Калега мазыранкi Таццяна Варачкова аддала працы паштальёна больш за 10 год.

— Аб тым, як працуе гэты работнiк цэнтральнага паштовага аддзялення № 3 горада Рагачова, яскрава сведчыць такi факт: на раённым злёце перадавiкоў, што адбыўся ў лютым, Таццяну Мiкалаеўну ўшаноўвалi як лепшую па прафесii, — адзначыла супрацоўнiкам «Р» начальнiк Рагачоўскага райвузла паштовай сувязi Святлана Зайцава.

Адзначыла прыкметнае старанне Таццяны Варачковай у падпiсцы на ўрадавае выданне i рэдакцыя: ёй уручаны электрачайнiк.

Тое, што каштоўныя прызы знайшлi сваiх уладальнiкаў менавiта напярэдаднi Дня жанчын, лiчым сiмвалiчным. Не толькi таму, што ў сваю рашаючую фазу зараз уступае падпiска на газеты i часопiсы на другi квартал 2010-га. А, перш за ўсё таму, што калектывы, дзе працуюць пераможцы, пераважна жаночыя. А значыць, словы падзякi за супрацоў нiцтва i цёплыя пажаданнi паштавiкам ад «рэспублiканцаў» прыйшлiся да часу i месца. Сяброў не забываем…


Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати