Нечаканай была хiба пропiсь: "Паважаныя навасёлы, калi Вы хочаце падпiсацца на газеты i часопiсы, патэлефануйце "
Можна, маўляў, зрабiць гэта дома, не выходзячы з хаты, варта запрасiць паштальёна. І далей — яго прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, нумар тэлефона.
Не ведаю, цi шмат навасёлаў скарысталiся гэтай паслугай. Але яна была прапанаванай — неабыякавым, руплiвым паштальёнам, якi хварэе за справу за падпiску наогул. I на нашу ў прыватнасцi!
Каб вылучыць i заахвоцiць iх, самых актыўных прапагандыстаў, яна, родная газета на роднай мове, заснавала адмысловы конкурс, у якiм многiя паштальёны ўжо выйгралi каштоўныя прызы. Днямi аўтарытэтная камiсiя пад старшынствам намеснiка генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Iрыны Iгнацьеўны Саксонавай вызначыла чарговых пераможцаў. Першае месца занялi: Галiна Мiкалаеўна Вiктарава, паштальён аддзялення паштовай сувязi (АПС) Каплiчы Калiнкавiцкага раённага вузла паштовай сувязi (РВПС) (рост падпiскi на "Звязду" 25 экзэмпляраў), Жанна Мiхайлаўна Мядзецец, паштальён АПС № 13 г. Полацка (рост падпiскi 24 экзэмпляры), Марыя Казiмiраўна Бязродная (АПС Загорнае, Клецкага РВПС), Ганна Мiкалаеўна Буйкевiч (АПС Лiпск, Ляхавiцкага РВПС), Святлана Iванаўна Герасiмчык (АПС № 3 г. Шчучына), Вольга Васiльеўна Савiч (АПС № 4 г. Мiнска). Iх руплiвая праца на карысць "Звязды" адзначана зусiм не лiшнiмi ў гаспадарцы кухоннымi камбайнамi.
Другое месца з уручэннем новых электрачайнiкаў прысуджана Вользе Уладзiмiраўне Ларынай (АПС № 15 г. Полацка), Кацярыне Iосiфаўне Жагоравай (АПС Мiкулiчы Бярэзiнскага РВПС), Тамары Аляксандраўне Мышкавец (АПС Колкi Петрыкаўскага РВПС), Сабiне Францаўне Кабак (АПС Станцыя Ашмяны), Вользе Уладзiмiраўне Адашчык (АПС № 9 г. Баранавiчы).
На трэцiм месцы Наталля Iванаўна Кушнерава (АПС Глубоцкае Гомельскага РВПС), Тамара Паўлаўна Таболiна (АПС № 9 г. Слуцка), Надзея Iванаўна Селiвонiк (АПС № 23 г. Брэста). Яны будуць узнагароджаны фотаальбомам Анатоля Клешчука "Пад небам Беларусi". З аўтографам аўтара.
Па вынiках працы адзначаны i лепшыя кiяскёры, у якiх, лiчы, кожны экзэмпляр "Звязды" ў другiм паўгоддзi 2009 года знаходзiў (i, упэўнены, знаходзiць цяпер) свайго пакупнiка. Гэта Нiна Iванаўна Цэбрук (крама "Прэса", г. Брэст), Надзея Вiктараўна Пчолкiна (кiёск № 81, г. Вiцебск), Вольга Дзмiтрыеўна Сазонава (кiёск № 6, пас. Лясны, Мiнскi раён). Iм у найблiжэйшы час будуць уручаны нашы звяздоўскiя блендары.
Другое месца ў конкурсе кiяскёраў (i электрачайнiкi ў якасцi прызоў) прысуджаны Ларысе Сцяпанаўне Андрушак (кiёск № 10, г. Брэст) i Iне Анатольеўне Грыбко (кiёск № 60, г. Чэрвень). Гадзiннiкамi з лагатыпам найстарэйшай беларускай газеты ўзнагароджаны Ала Мiхайлаўна Бахарава (крама "Планета", г. Брэст) i Iрына Чаславаўна Баўдзей (кiёск № 15, г. Маладзечна).
Забраць свае каштоўныя прызы пераможцы (калi iм выпадае) могуць у рэдакцыi (тэл. для даведак 287 17 79). Калi ж магчымасцi такой няма — можна пачакаць: у газеты ёсць добрая традыцыя выязджаць на сустрэчы са сваiмi сябрамi — перадаваць прызы з рук у рукi, прылюдна. Каб i iншыя ведалi: той, хто жыве са "Звяздой", заўсёды выйграе.
Як i той, хто працуе на рост тыражу, а значыць, на захаванне роднай мовы ў родным народзе.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/221.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020