Пресса о нас / 06.09.08
Газета «Белорусская нива» «Прыхільніца нашай газеты» (№164 за 6 сентября 2008 года)
Аўтарытэтам і павагай у працаўнікоў СПК "Шчорсы" Навагрудскага раёна карыстаецца паштальён мясцовага вузла сувязі Галіна Урбан. Менавіта гэту добразычлівую жанчыну нам назвалі адной з самых актыўных прыхільніц галоўнай сялянскай газеты краіны. Падчас жніва яна заўсёды імкнулася аператыўна даставіць "Белорусскую ниву" шматлікім падпісчыкам, каб вяскоўцы маглі своечасова пазнаёміцца з ходам уборкі збожжавых на палетках рэспублікі.