№ 197, паведамiлi ў прэс-службе Мiнэканомiкi.
"Неабходнасць павышэння тарыфаў на паслугi паштовай сувязi i электрасувязi агульнага карыстання абумоўлена iх стратнасцю", — патлумачылi ў Мiнэканомiкi. Па вынiках працы за 10 месяцаў гэтага года ўзровень кампенсацыi даходамi затрат на аказанне паслуг мясцовай тэлефоннай сувязi складае 58,7%, радыёфiкацыi — 29,4%, паслуг па перасылцы простага пiсьма — 70%, перасылцы паштовай карткi — 56,5% i г.д.
Пастанова № 197 уваходзiць у сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Тарыф на перасылку карткi павялiчыцца на Br20 i складзе Br230, тарыфы на перасылку простага пiсьма i простай бандэролi ўзрастуць на Br30 i складуць Br290. Абанементная плата для насельнiцтва за карыстанне тэлефонам на сетках, пераведзеных на пачасовую сiстэму аплаты, павышана на Br440 i ўстаноўлена ў памеры Br2400 у месяц. Карыстанне тэлефонам на сетках, не пераведзеных на пачасовую сiстэму аплаты, падаражэе на Br520 рублёў да Br3600 у месяц. Новая абанементная плата за радыёкропку складзе Br650 у месяц.
Пры гэтым узровень тарыфаў за мясцовыя i мiжгароднiя тэлефонныя размовы, устаноўку тэлефона i паслугi тэлеграфа засталiся на ранейшым узроўнi.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/194.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020