Газета «Звязда» Пачалася выплата пенсiй за 7 i 8 лiстапада (№211 за 6 ноября 2009 года)
У Беларусi пенсiю за 7 i 8 лiстапада гэтага года выплацяць на некалькi дзён раней, паведамiлi ў РУП "Белпошта".
У сувязi са святкаваннем Дня Кастрычнiцкай рэвалюцыi графiк выплаты пенсiй за суботу, 7 лiстапада, i нядзелю, 8 лiстапада, падкарэктаваны. Дарэчы, у гэтыя днi будуць функцыянаваць толькi дзяжурныя аддзяленнi паштовай сувязi. Датэрмiновая выплата пенсiй за 7 лiстапада ў Мiнску i Брэсцкай вобласцi пачалася ўжо 4 лiстапада, а ў Вiцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мiнскай i Магiлёўскай абласцях — 5 лiстапада. Выплата пенсiй за 8 лiстапада ў Мiнску, Мiнскай i Брэсцкай абласцях праводзiцца з 5 лiстапада, у Вiцебскай, Гомельскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абласцях яна будзе ажыццёўлена 6 лiстапада.