Газета «Звязда» Са спорту — ў паштальёны (№198 за 20 октября 2009 года)
На паштовым аддзяленнi ў вёсцы Дрысвяты Браслаўскага раёна знайшлося месца i былому юнiёру СССР па бiятлоне майстру спортуСяргею Пушкарову.З паштовай сумкай ён не развiтваецца ўжо восем гадоў, возiць лiсты i газеты ў чатыры навакольныя вёскi i шматлiкiя хутары. Так атрымалася ў лёсе хлопца, што пасля працяглага лячэння ад атрыманай траўмы яму давялося сысцi з вялiкага спорту i вярнуцца на радзiму. Тым не менш са спортам ён не развiтаўся i ўдзельнiчае ва ўсiх спаборнiцтвах "Белпошты". І працягвае вучобу на факультэце фiзвыхавання Полацкага дзяржунiверсiтэта. Будучы настаўнiк фiзкультуры штодня ажыццяўляе свой 25-кiламетровы паштальёнскi марафон. Газета «Звязда» (№198 за 20 октября 2009 года)