— У 1859 годзе на тэрыторыi Беларусi запрацавала першая тэлеграфная лiнiя. Мяркую, што менавiта гэта падзея заклала асновы стварэння праз шмат гадоў у тым лiку i нашай кампанii, — паведамiў на ўрачыстай цырымонii гашэння маркiгенеральны дырэктар РУП "Белтэлекам" Канстанцiн Цiкар.- Тэлефон i тэлеграф, пошта i факс, сотавая сувязь i iнтэрнэт — усе яны абавязаны тэлеграфным станцыям, якiя стваралiся ў сярэдзiне ХІХ стагоддзя Каб не пакiнуць гэту гiстарычную падзею без увагi, Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi пры садзейнiчаннi "Белпошты" вырашыла ўвесцi ў абарот гандлёвую марку.
На марцы змяшчаецца выява першага лiтарадрукавальнага тэлеграфнага апарата Юза. Яе стваральнiк — мастак Iгар Бубен. Паштовая марка выходзiць у свет тыражом 45 тысяч экзэмпляраў.