Гiстарычная даведка. Галiна Клiменцьеўна Макарава (1919-1993) — беларуская актрыса, народная артыстка Беларусi, СССР. У 1938 г. Макарава закончыла студыю Беларускага тэатра iмя Янкi Купалы (пазней — акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя Янкi Купалы), пасля чаго была прынятая ў яго трупу. Тут яна i прапрацавала ўсё сваё жыццё, сыграла за гэтыя гады мноства самых разнастайных роляў, стварыла галерэю каларытных вобразаў жанчын з народа.
Г. К. Макарава таксама шмат здымалася ў кiно. Гледачы запомнiлi i палюбiлi актрысу па фiльмах: "Iван", "Развiтанне славянкi", "Адналюбы", "Маладая жонка", "Не хадзiце, дзеўкi, замуж", "Белыя адзеннi", "Белыя Росы" i iнш.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/170.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020