Газета «Рэспубліка» «Cення паштальен - і кааператар, і страхавы агент» (№131 за 18 июля 2008 года)
"Для Ірыны Пятроўскай сёлетні год юбілейны: дзесяць гадоў таму, пасля таго як атрымала прафесійную загартоўку на Ельшчыне, яе запрасілі на пасаду намесніка начальніка Нараўлянскага райвузла паштовай сувязі. Вось ужо восем год непасрэдна кіруе калектывам нараўлянскіх паштавікоў. Наколькі паспяхова — сведчаць факты: тры гады назад Нараўлянскі РВПС быў прызнаны адным з лепшых вузлоў паштовай сувязі рэспублікі, саступіўшы па паказчыках толькі Наваполацкаму. Нядрэнны задзел зроблены і сёлета: за пяць месяцаў адзін з асноўных паказчыкаў дзейнасці — заданне па аб'ёму тавараабароту — перавыкананы амаль на 22,7 мільёна рублёў (122 працэнты да мінулагодняга). Пра сённяшнія справы і дасягненні нараўлянскіх паштавікоў — наша размова з Ірынай Уладзіміраўнай
"