Учора ў сценах рэдакцыi прайшоў традыцыйны штоквартальны розыгрыш прызоў сярод падпiсчыкаў, якiя засталiся з газетай "Звязда" ў 4-м квартале 2009 года i даслалi запоўненыя купоны.
Адразу скажам, што прызы знайшлi сваiх гаспадароў у самых розных кутках Беларусi. А галоўнымi дзейнымi асобамi ў цяперашняй рэкламнай гульнi "Падпiшыся на "Звязду", як заўсёды, былi нашы госцi. На гэты раз — начальнiк вытворчасцi "Мiнская пошта" ШАБЕКА Жанна Васiльеўна, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi АСТРОЎСКІ Iван Iванавiч i старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута мовы i лiтаратуры ШАМЯКIНА Алеся Iванаўна (на фота злева направа). Падрабязнасцi розыгрышу — у наступным нумары газеты.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/161.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020