Аднак гараджанкай Марыя не стала — закахалася ў хлопца з суседняй вёскi, выйшла замуж, вярнулася дамоў.
I не выпадае неяк спытаць, цi шкадуе яна пра гэта? Асаблiва — калi ведаеш, што цяпер у яе трое прыгожых дзяцей, якiх дапамагалi i дапамагаюць выхоўваць такiя блiзкiя дзядулi-бабулi, дом, якi з ранняй вясны да позняй восенi патанае ў кветках, гаспадарка i, безумоўна ж, любiмы занятак. Вось ужо дзевяць гадоў Марыя Станiславаўна Пятровiч працуе паштальёнам. I, што прыемна, сярод iншых газет ды часопiсаў дастаўляе падпiсчыкам найстарэйшую з беларускiх "Звязду" — выданне, якое (нi разу не здрадзiўшы!) усё жыццё выпiсвае бацька i якую для сваёй сям'i абрала сама.
— Часу, безумоўна, мала, — паскардзiлася жанчына, — але ў газеце шмат цiкавага. Так што i сама чытаю, i iншым раю
На здымку: паштальёнМарыя Пятровiч(справа) раiць падпiсацца на "Звязду"Галiне Маркоўскай.
в. Хутар, Чэрвеньскi раён.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/159.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020