Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 01.10.09

Газета «Звязда» Беларускiя паштавiкi выбiралi лепшых (№184 за 30 сентября 2009 года)

Фiнiшаваў ХIII Рэспублiканскi конкурс прафесiйнага майстэрства работнiкаў пошты

 

Бернская канвенцыя, падпiсаная 135 гадоў таму, стала галоўным падмуркам для ўтварэння Сусветнага паштовага саюза (СПС) — мiжнароднай арганiзацыi, якая на сёння аб'ядноўвае паштовыя адмiнiстрацыi 191 краiны свету. Кожны год 9 кастрычнiка ўсе паштавiкi адзначаюць сваё прафесiйнае свята — Сусветны дзень пошты. Беларусь у рады СПС увайшла ў 1947 годзе. I на сёння рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства "Белпошта" — вядучая паштовая структура ў Беларусi.

РУП "Белпошта" да прафесiйнага свята прымеркавала рэспублiканскi конкурс прафесiйнага майстэрства аператараў паштовай сувязi, а таксама паштальёнаў па дастаўцы паштовых адпраўленняў i друкаваных СМI. Конкурс праходзiў два днi i складаўся з двух этапаў: прэзентацыi камандаў пад дэвiзамi "Наша вiзiтоўка" i "Жыву ў Беларусi i тым ганаруся — вачамi паштовай моладзi", а таксама конкурс "Паштовая размiнка", дзе паштавiкi адказвалi на тэарэтычныя пытаннi i выконвалi практычныя заданнi.

РУП "Белпошта" да прафесiйнага свята прымеркавала рэспублiканскi конкурс прафесiйнага майстэрства аператараў паштовай сувязi, а таксама паштальёнаў па дастаўцы паштовых адпраўленняў i друкаваных СМI. Конкурс праходзiў два днi i складаўся з двух этапаў: прэзентацыi камандаў пад дэвiзамi "Наша вiзiтоўка" i "Жыву ў Беларусi i тым ганаруся — вачамi паштовай моладзi", а таксама конкурс "Паштовая размiнка", дзе паштавiкi адказвалi на тэарэтычныя пытаннi i выконвалi практычныя заданнi.
 

 
 
Лепшых выбiралi сярод аператараў паштовай сувязi i сярод паштальёнаў. Тройку лепшых у першай намiнацыi ўзначалiла Iрына Дуброўская — аператар АПС № 48
г. Гомеля, лепшым жа паштавiком прызнаная Алена Малiноўская, паштальён АПС Ваўкавыскага РУПС Гродзенскага фiлiяла.Спецыяльны прыз Алена атрымала i ад нашай газеты.

— Праца паштальёна мне падабаецца, — расказала "Звяздзе" спадарыня Малiноўская. — Вучышся шукаць да людзей падыход, кантактаваць з iмi. Клiенты бываюць розныя, ёсць i любiмыя. Скажам, ёсць жанчына, якая афармляе падпiску кожныя паўгода дзесьцi на паўмiльёна беларускiх рублёў.

"Лепшым майстрам паштовай справы" прызнаная Ганна Корбут, аператар АПС № 116 вытворчасцi "Мiнская пошта". "Лепшым паштовым эрудытам" стала Наталля Якаўцава, паштальён АПС № 36
г. Гомеля. А "лепшым паштаведам" назвалi Марыну Старасценку, паштальёна АПС № 4 Светлагорскага РУПС Гомельскага фiлiяла.

Перамогу ў агульным камандным залiку такiм чынам святкавала каманда Гомельскага фiлiяла. Другое месца ў Брэсцкага фiлiяла, а замыкае тройку прызёраў Гродзенскi фiлiял.

— Для мяне самым вялiкiм вопытам сталi стасункi з людзьмi, — прызнаецца паштальён па дастаўцы паштовых адпраўленняў i друкаваных СМI вытворчасцi "Мiнская пошта", самая маладая з паштавiкоў 20-гадовая Наталля Святлова.- У мае абавязкi ўваходзiла прыходзiць да клiента i афармляць падпiску ў яго дома, уручаць заказныя лiсты, бандэролi… Асаблiвай навукай сталi для мяне стасункi з пенсiянерамi. Да кожнага старалася знайсцi свой iндывiдуальны падыход: каб не толькi знайсцi кантакт, але яшчэ i падняць iм настрой. Ну i, вядома ж, мне, як маладому спецыялiсту, вельмi карысна было папрацаваць у калектыве.

Конкурсы прафесiйнага майстэрства работнiкаў пошты ў Беларусi праводзяцца з 1996 года. За гэты час не толькi аператары паштовай сувязi i паштальёны вызначалi лепшых у сваiх шэрагах, але i начальнiкi гарадскiх i вясковых аддзяленняў, а таксама кiроўцы аўтамабiляў. ХIII Рэспублiканскi конкурс прафесiйнага майстэрства быў прысвечаны Году роднай зямлi i Году моладзi.

Газета «Звязда» (№184 за 30 сентября 2009 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати