Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 26.09.09

Газета «Звязда» Халадзiльнiк у падарунак — з лёгкай рукi дачкi (№178 за 22 сентября 2009 года)

Менавiта так, а не iнакш усмiхнулася ўдача нашаму даўняму падпiсчыку з Iўеўскага раёна Вiктару Шарлану. Паводле яго слоў, у рэдакцыю "Звязды" ён дасылаў купоны штоквартальна. У свой час нават выйграў веласiпед. А вось апошнiя некалькi гадоў не шанцавала. У чарговы раз запоўнiць квiток i паслаць яго на адрас газеты ён даручыў сваёй дачцэ Таццяне, якая вучыцца цяпер у Слуцкiм медыцынскiм каледжы. I якiм было здзiўленне сям'i Шарлан, калi ў хуткiм часе паштальён iм прынёс добрую вестку — пра выйгрыш 2-камернага халадзiльнiка "Атлант".

Зразумела, што сямейнаму шчасцю не было канца. Асаблiва гэта было бачна на ўрачыстым уручэннi каштоўнага прыза ў актавай зале Iўеўскага райвыканкама. Бацька Вiктар, мацi Галiна i дачка Таццяна ззялi ад радасцi ад таго, што каштоўны прыз у рэшце рэшт прыбыў на месца прызначэння. А то, маўляў, суседзi ўжо пачалi пасмiхацца: "А цi праўда ўсё гэта, што было напiсана ў газеце?" Не ў якасцi апраўдання скажам, што "Звязда" нiколi не падводзiла сваiх падпiсчыкаў i заўсёды старалася прыўнесцi нейкiя радасныя моманты ў iх жыццё. Можна не сумнявацца, што пэўную порцыю адрэналiну мы дадалi i яшчэ некалькiм удзельнiкам цырымонii — супрацоўнiку iдэалагiчнага аддзела райвыканкама Пятру Кунцiкаму i фотакарэспандэнту мясцовай газеты Станiславу Зiзянкевiчу, якiя ў звяздоўскай вiктарыне выйгралi майку i бейсболку з фiрмавым лагатыпам "Звязды".

Яшчэ адным месцам для раздачы падарункаў стала гiмназiя №1 у г.Лiдзе. Намеснiк дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Аляксандра Вiнча выйграла каляровы тэлевiзар "Вiцязь". Звяздоўская лаўрэатка прызналася, што на працягу амаль двух дзясяткаў гадоў сябруе з найстарэйшым беларускамоўным выданнем i вельмi задаволеная такой дружбай. Яе вынiкам стаў каштоўны прыз. Аляксандра Iванаўна выказала надзею i спадзяваннi на тое, што колькасць падпiсчыкаў на Лiдчыне пасля такiх акцый будзе толькi расцi. З ёю былi салiдарныя кiраўнiк гiмназii Наталля Андрэеўна Зайцава i начальнiк iдэалагiчнага аддзела райвыканкама Iнэса Генадзеўна Белуш, якiя з задавальненнем уручылi тэлевiзар сваёй зямлячцы.

Чарговы выезд "у людзi" традыцыйна стаў вельмi багатым на сустрэчы. Журналiсты "Звязды" наведалi многiя пункты Мiнскага i Гродзенскага рэгiёнаў, сустрэлiся з многiмi людзьмi. Мы ўпэўненыя ў тым, што па слядах звяздоўскага маршрута з'явiцца новыя прыхiльнiкi газеты, якая лiчыцца сапраўдным дарадцам i памочнiкам у кожнай сям'i.

Газета «Звязда» (№178 за 22 сентября 2009 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати