Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 31.08.09

Газета «Звязда» Калi ёсць стымул (№161 за 28 августа 2009 года)

…Кажуць, шчаслiвы той, хто ранкам з радасцю iдзе на працу, а вечарам дамоў.

Пагодзiцца з гэтым, напэўна, кожны. Аднак (i на вялiкi жаль), далёка не кожны здолее стварыць адпаведную атмасферу — дома, у сваёй сям'i, а тым болей — на працы…

Але ж мэты вось гэткiя чалавек сабе ставiць — iмкнецца дасягнуць. I як жа добра, калi ў гэтым яму дапамагаюць — яго ж сямейнiкi, яго сябры па працы, яго кiраўнiцтва.

Мы гэта да таго, што вытворчасць "Мiнская пошта" сумесна з прафсаюзным камiтэтам у чарговы, у трынаццаты раз, правяла конкурс прафесiйнага майстэрства — сярод аператараў i паштальёнаў.

Трэба сказаць, што менавiта яны, людзi гэтых прафесiй, складаюць касцяк калектыву, менавiта яны знаходзяцца "на пярэднiм краi" — працуюць з клiентамi: прымаюць безлiч плацяжоў, афармляюць падпiску i дастаўляюць газеты i часопiсы, прадаюць паштоўкi i канверты, адпраўляюць тэлеграмы i пасылкi… Аказваюць жыхарам сталiцы больш за 50 вiдаў паслуг. I кожная з iх, безумоўна ж, вымагае адпаведных ведаў i практычных навыкаў, умення кантактаваць з людзьмi.

Вось гэта (ды яшчэ i, так бы мовiць, у комплексе) i трэба было паказаць падчас конкурсу. Каб перамагчы. Але…

Супала, як патлумачыла начальнiк вытворчасцi "Мiнская пошта" Жанна Васiльеўна Шабека далёка не ва ўсiх:

— Асобныя ўдзельнiцы паказалi проста блiскучыя тэарэтычныя веды: на сто пытанняў далi па 98-99 правiльных адказаў! Але ж iх потым трэба было i падмацаваць — практыкай. Нехта перахваляваўся, нехта разгубiўся i ў вынiку набраў меней балаў…

Пераможцаў, як i трэба было чакаць, вызначалi па суме. Да таго ж ацэньвалi яшчэ i дэвiз, хатняе заданне.

Тэмай яго сёлета абралi крылатае "Жыву ў Беларусi i тым ганаруся!". Таму многiя ўдзельнiцы падрыхтавалi сапраўдныя вiртуальныя экскурсii па найпрыгажэйшых мясцiнах краiны, зазiрнулi ў яе гiсторыю, узгадалi iмёны самых выбiтных людзей, пачынаючы з Ефрасiннi Полацкай i Францыска Скарыны. Знайшоў адлюстраванне ў гэтых "кiнастужках" i дзень сённяшнi — нашы новабудоўлi, нашы МАЗы i "Атланты", нашы паэты i пiсьменнiкi, нашы таленавiтыя дзецi.

Без сумневу — знайшлiся таленты i сярод дарослых — удзельнiкаў конкурсу, бо падчас прэзентацый гучалi свае вершы, свае даклады на тэму моладзь i пошта, гучала прыгожая музыка. А адна з удзельнiц — здзiўляць дык здзiўляць — спачатку вiтала журы, як належыць вiтаць у Беларусi (у нацыянальным касцюме i з хлебам-соллю на вышываным ручнiку), а потым паказала сябе як выканаўца ўсходнiх танцаў. Менавiта яна, аператар аддзялення паштовай сувязi (АПС)-116 Ганна Мiкалаеўна Корбут была адзначана спецыяльным прызам за артыстызм.

I гэта, без сумневу, не апошняя ўзнагарода дзяўчыны! У 15 яна прыехала ў Мiнск з Капыльшчыны, паспяхова скончыла каледж, два гады працуе i адначасова вучыцца ў Маскоўскiм унiверсiтэце эканомiкi статыстыкi i iнфарматыкi, захапляецца ўсходнiмi танцамi, марыць навучыцца i вадзiць машыну, падарожнiчаць па свеце. Усё гэта, мяркуючы па характары Ганны, можа збыцца, бо яна не чакае пакуль нехта прынясе ёй нешта на сподачку, а працуе. Прычым — не абы як, калi ў конкурсе аператараў паштовай сувязi Мiнска выйшла на другое месца?! I, дарэчы, выйграла для будучых падарожжаў цудоўны лiчбавы фотаапарат.
 
— Мне падабаецца мая праца — стасункi з клiентамi, якiм я магу дапамагчы, камп'ютар, — прызналася дзяўчына.

Прыкладна гэтыя ж словы пачулi i ад iншых удзельнiц конкурсу:

— Я працую на пошце толькi год. Скончыла каледж сферы абслугоўвання, потым сувязi. У 117-е аддзяленне трапiла па размеркаваннi. Зараз — аператар 1-га класа. На працу заўсёды iду з радасцю, — прызналася Вольга Аляксандраўна Чыжык. — У нас проста цудоўны калектыў, цудоўны начальнiк, яго намеснiк. Мы робiм адну справу i яна нам вельмi падабаецца.

А iнакш, напэўна, людзi не працавалi б тут дзесяцiгоддзямi, а то i ўсё жыццё?! Бо сярод удзельнiкаў была не толькi моладзь, — былi жанчыны, скажам так, сярэдняга веку i нават сталага.

— Мне ўжо за 60, з iх толькi тры гады працую паштальёнам. Да гэтага быў наш "Гарызонт", "Калiбр". Адтуль, з пасады начальнiка ўчастка, пайшла на пенсiю. І ведаеце, дома месца сабе знайсцi не магла, — дзялiлася Святлана Паўлаўна Камiнская. Усё ж жыццё працавала, а тут — села. Ранiцай стаю ля акна i ледзь не плачу — людзi на працу iдуць, да людзей, а што ж я?.. Паглядзела па камп'ютары, дзе маглi б прыняць, вычытала, што патрэбны паштальёны, падумала i прыйшла ў сваё ж 116-е аддзяленне сувязi… Асвоiлася лёгка! Усё падабаецца. Нават заробкi, бо калi хацець i старацца, можна 600 тыс. у месяц атрымлiваць, можна нават больш. Затрымак з зарплатай нiколi i нiякiх. Я заўсёды на людзях, заўсёды з людзьмi. I, не паверыце, сваiх гадоў зусiм не адчуваю — працаваць буду, пакуль не папросяць… сысцi. Вось паглядзiце, я i налета буду ў конкурсе ўдзельнiчаць! Яшчэ i першае месца, можа, займу. Гэта сёлета я разгубiлася…

Сёлета на першае сярод аператараў зусiм нечакана для сябе выйшла (i выйграла музычны цэнтр) Наталля Мiкалаеўна Лагун — АПС-107, на другiм, з уручэннем лiчбавага фотаапарата — Ганна Мiкалаеўна Корбут (АПС-116), на трэцiм — Вольга Аляксандраўна Чыжык (АПС-117, прыз — кухонны камбайн).

Сярод паштальёнаў у лiдарах (прызы, згодна з занятымi месцамi тыя ж) Алена Мiкалаеўна Навiчыхiна (АПС — 107), Наталля Валер'еўна Кохан (АПС-4), Наталiя Анатольеўна Святлова (АПС-114).

Спецыяльнымi прызамi адзначана блiскучае веданне тэорыi, гэткае ж блiскучае — практыкi, лепшы дэвiз i хатняе заданне.

Журы, зазначым, было цяжка. Яшчэ i таму, што пераможцы гэтага конкурсу праз месяц будуць прадстаўляць прадпрыемства на рэспублiканскiм, куды з'едуцца лепшыя аператары, лепшыя паштальёны з усёй краiны. I яно ж не хочацца, каб сталiца ды была ў хвасце? Ёсць жа, ёсць таленты, ёсць сапраўдныя майстры!

I ў астатнiх, згадзiцеся, ёсць стымул, каб iмi стаць.

Газета «Звязда» (№137 за 25 июля 2009 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати