— Я схiляюся перад гэтым абразам, — сказаў 80-гадовы жыхар Быхава Рыгор Чэрствы. — Заўсёды iду да яго, прашу дапамогi цi ўдачы, i мне абавязкова шанцуе.
— Я веру ў Бога i навуку, — паведамiла Лiлiя Савельеўна, абдымаючы двух унукаў у святочных строях. — Навука дае нам лекi, а Бог нас захоўвае. Буду прасiць у Баркалабаўскай Божай Мацi мiру, здароўя i дабрабыту для ўсiх людзей на зямлi.
— Мы прыехалi ў Быхаў з Мазыра, таму што шмат чулi пра цудатворны абраз, — расказалi Аксана i Юрый Канановiчы, якiя здолелi трапiць у храм з трыма маленькiмi дочкамi. — Хочам прасiць здароўя. Спадзяёмся i верым.
— Я папрашу, каб мая вучоба была паспяховая i каб мае сёстры былi здаровыя, — сказала дзяўчынка Марыя.
Пасля службы i традыцыйнага хрэснага ходу вакол царквы адбылася свецкая частка святкавання юбiлею. У памятным гашэннi паштовай маркi "350 гадоў Баркалабаўскаму абразу Божай Мацi" бралi ўдзел намеснiк мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Нiна Гаўрылава, епiскап Бабруйскi i Быхаўскi Серафiм, намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня Быхаўскага райвыканкама Мiкалай Кароцiн i iншыя.
— Наша правiнцыя жыве вельмi актыўным i багатым духоўным жыццём, — падзялiлася сваiмi ўражаннямi Нiна Сямёнаўна Гаўрылава, якая ўпершыню пабывала на свяце Баркалабаўскага абраза. — Гэта жыццё змяшчае ў сабе не толькi iмкненне патрапiць на канцэрт моднага выканаўцы, але i шанаванне святыняў нашай дзяржавы, памяць пра нашых продкаў i данiну павагi ўсяму, што рабiлася да нас. Я абавязкова падыду да абраза, каб папрасiць для краiны мiру i спакою, а для сяброў i сваякоў — здароўя. I веру, што гэта абавязкова спраўдзiцца.
Епiскап Бабруйскi i Быхаўскi Серафiм звярнуў увагу людзей, што юбiлей цудатворнага Баркалабаўскага абраза адзначаецца ў Год роднай зямлi, калi ўсе iмкнуцца захаваць i памножыць духоўныя багаццi беларускага народа.
— Сёння мы звяртаемся са шчырай малiтвай да старажытнага абраза Божай Мацi, каб яна памiлавала нас i захавала наш край, — сказаў уладыка Серафiм. — Няхай Баркалабаўскi абраз, якi захаваўся праз стагоддзi i лiхалеццi, сапраўды захоўвае нашых людзей, нагадвае iм пра вечныя духоўныя багаццi народа.
Падчас святкаванняў юбiлею ў Быхаве адбылiся канцэрт самадзейных калектываў i выступленне вайсковага аркестра, прайшлi выставы народнай творчасцi i праваслаўнай лiтаратуры. Вялiкi кiрмаш у свята Баркалабаўскага абраза Божай Мацi — гэта старажытная традыцыя, якую iмкнуцца адрадзiць на Быхаўшчыне.Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/137.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020