Учора ў сценах рэдакцыi прайшоў чарговы штоквартальны розыгрыш прызоў сярод нашых падпiсчыкаў.
Прыемна, што настольныя гадзiннiкi з лагатыпам "Звязды", каляровыя тэлевiзары "Вiцязь", а таксама халадзiльнiк "Атлант" "разышлiся" па ўсёй Беларусi. А вяршыцелямi людскiх лёсаў па традыцыi сталi нашы госцi. На гэты раз звяздоўскiя прызы знайшлi сваiх новых гаспадароў з лёгкай рукi намеснiка дырэктара Мiнскага фiлiяла РУП "Белпошта" Алены Трубач (на фота злева), начальнiка Мiнскага аб'яднанага цэнтра паштовай сувязi Алены Ішчук i нашага пастаяннага падпiсчыка Анастаса Семяновiча, якi адданы газеце "Звязда" больш за 40 гадоў i зараз знаходзiцца на заслужаным адпачынку.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/130.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020