Гасцям з Украiны i Расii, Азербайджана i Беларусi выпала ганаровае права правесцi цырымонiю гашэння маркi прысвечанай 65-годдзю вызвалення нашай краiны ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Пасол Украiны ў БеларусiIгар Лiхавызазначыў, што марка — гэта вiд мастацтва, якi нясе ў сабе пэўны гiстарычны змест, таму заслугоўвае нашай агульнай увагi.
На стэнда'х — i лiсты з фронту, дзе для раздрукоўкi марак, калi не хапала паперы, выкарыстоўвалi штабныя карты. Уражвае "Палявая пошта 1941-1945" Льва Коласава, дзе сабраны паштоўкi непасрэдна з поля бою.
Мяне асабiста вельмi зацiкавiла калекцыя"Лес i чалавек праз стагоддзi", якую больш за чатыры гады збiраўВалерый Андраюкi якая атрымала ўзнагароды ў Германii i Кiтаi. Самы стары па часе стварэння экспанат у экспазiцыi калекцыянера адносiцца да 1864 года. Ёсць i ваенныя маркi, якiя рабiлi з фанеры, бяросты.
Упершыню на выставе Белфiла за ўсе часы яе iснавання выстаўлена калекцыя"Свет фiлатэлii", якая раней iснавала толькi ў электронным варыянце. Менавiта гэта калекцыя змяшчаепершую арыгiнальную марку 1840 годаразам з паштоўкай i пячаткай, якую можна лiчыць пачаткам фiлатэлii. Першыя паштовыя маркi былi зробленыя ў форме звычайнага прамавугольнiка. Але ў1853годзе змянiлi сваю форму на трохвугольнiк у выглядзе знакамiтага Мыса Добрай Надзеi. Пасля з'явiлiся спецыяльныя газетныя маркi для аплаты перасылкi газет падпiсчыкам. Iх гiсторыя пачалася ў1851у Аўстрыi, i былi гэта знакамiтыя Меркурыi. Пошта Эмiратаў у2003годзе выпусцiла серыю з 3-х марак на пласцiнках са срэбра, золата i плацiны, да кожнай з якiх даецца сертыфiкат у выглядзе пласцiкавай карткi i прыгожа аформленага апiсання. А ў2008годзе тут жа былi прыдуманыя маркi-СD-дыскi, якiя спакоўваюцца ў спецыяльны канверт i могуць быць выкарыстаны ў якасцi знака паштовай аплаты. Гэтыя дыскi яшчэ можна паслухаць.
Яўген Цеглявец, наш госць з Украiны, член асацыяцыi беларускай фiлатэлii лiчыць, што марак, паштовак, магчыма, у хуткiм часе не будзе наогул: "Магчыма, будуць нейкiя штрых-коды, якiя будуць абавязкова кантралявацца дзяржаўнымi структурамi, таму што ўсю неабходную iнфармацыю пра чалавека можна будзе знайсцi ў iнтэрнэце. Гэта эканамiчна выгадна".
, наш госць з Украiны, член асацыяцыi беларускай фiлатэлii лiчыць, што марак, паштовак, магчыма, у хуткiм часе не будзе наогул: "Магчыма, будуць нейкiя штрых-коды, якiя будуць абавязкова кантралявацца дзяржаўнымi структурамi, таму што ўсю неабходную iнфармацыю пра чалавека можна будзе знайсцi ў iнтэрнэце. Гэта эканамiчна выгадна".Выстава працуе да 10 лiпеня.