Газета «Звязда» «Звяздоўскія прызы — шчаслiўчыка» (№65 за 5 апреля 2008 года)
"Учора у сценах рэдакцыi прайшоў штоквартальны розыгрыш прызоў сярод прыхiльнiкаў газеты "Звязда" па вынiках падпiскi на 2-i квартал 2008 года: на кон было выстаўлена каля трох дзесяткаў каштоўных падарункаў, сярод якiх майкi, бейсболкi, настольныя гадзiннiкi, мiкрахвалевая печ, каляровы тэлевiзар i халадзiльнiк. Па традыцыi, вяршыцелямi лёсу ўсяго прызавога фонду сталi нашы госцi. На гэты раз сваiх гаспадароў звяздоўскiя прызы знайшлi з лёгкай рукi намеснiка генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Ірыны Саксонавай (на здымку злева) i нашай пастаяннай чытачкi з Мiнска Эмiлii Васiлевiч. Падрабязнасцi розыгрышу i спiсы шчаслiчыкаў — у блiжэйшым нумары газеты."