Пресса о нас / 19.06.09

Газета «Звязда» «Падпiсчыкi «Звязды« — гэта сапраўдныя патрыёты, дзякуючы якiм у Беларусi больш чым 90 гадоў жыве газета i жыве мова» (№112 за 19 июня 2009 года)

…Тых, хто ўчора апоўднi завiтаў на сталiчны паштамт з мэтай выбраць газету цi часопiс, было, шчыра кажучы, трохi шкада. Бо ўжо на ўваходзе, бясплатна, раздавалi асобнiкi аднаго выдання, трохi далей — другога, на стэндзе трэцяга — кожнаму падпiсчыку ўручалiся прызы, ля чацвёртага iшлi нейкiя дэбаты, каля пятага з мiкрафонам стаяў сам Яўген Крыжаноўскi…

Але ж асобныя наведвальнiкi паштамта не зважалi нi на што — iшлi напрасткi.

— "Звязду" ў спадарожнiцы выбiраюць тыя, хто любiць беларускую мову, у каго, так бы мовiць, яна ў галаве, у душы, — зазначыў Генадзь Мiкалаевiч Маскаленка, галоўны спецыялiст упраўлення паштовай сувязi Мiнiстэрства сувязi i iнфаматызацыi. — Я сам больш за 30 гадоў выпiсваў гэту газету. Цяпер — вельмi часта купляю. Падабаецца тое, што ў ёй шмат матэрыялаў, якiя тым цi iншым бокам датычацца кожнага чалавека, дзе б ён нi жыў i чым бы нi займаўся… Не падабаецца тое, што нават у ёй сустракаецца нешта па-руску — хай рэклама, хай назва дадатку "Местное самоуправление"… Але ж, калi сказалi, калi напiсалi "…на роднай мове", то няхай бы ўжо ўсё на ёй i было?! Што яшчэ не падабаецца, як i ўсiм чытачам, — рэклама. Але ж я разумею, што без яе ды беларускамоўнай газеце проста не выжыць цяпер.

Таму заўсёды з задавальненнем выпiсваю "Звязду" сваёй матулi Нiне Трафiмаўне, якая жыве ў Вiцебску, цётачцы Ганне Iванаўне Гарашчук з Калiнкавiчаў. Ведаю, што яны чытаюць газету, любяць, i мне прыемна штоквартал iм рабiць такi падарунак… Журналiстам жа, карыстаючыся выпадкам, хацеў бы пажадаць плённай працы, а яшчэ — выказаць надзею, што чытач у газеты заўсёды будзе. Прычым, адданы.

Iх, адданых чытачоў, доўга чакаць не давялося — да стэнда завiтала вельмi прыгожая жанчына, сказала, што "Звязду" цi не ўсё жыццё выпiсвае яе сяброўка Вольга Адамаўна Сотнiк. Нам прыемна было перадаць ёй прывiтанне, паразмаўляць дзякуючы мабiльнай сувязi i нават сарваць абяцанне, што яна дашле-такi байку ў любiмую рубрыку "Алё, народ на провадзе!".

Не сумнявалiся i ў тым, што багаты на iх знакамiты "хрыстафоравец" Яўген Крыжаноўскi, як i казаў, нават рубрыку асобную можа завесцi. Але ж нам асаблiва прыемна было пачуць, што газету пастаянна выпiсваюць яго бацькi.

— I наогул, падпiсчыкi "Звязды", — зазначыў артыст, — гэта сапраўдныя патрыёты, цi нават героi, дзякуючы якiм у Беларусi больш чым 90 гадоў жыве газета i жыве мова… У вас, наколькi ведаю, вельмi моцныя сувязi з чытачамi. Калi яны такiмi i застануцца, нiякi крызiс не страшны — нi газеце, нi яе падпiсчыкам…

Якiя, зазначым, выпiсваючы "Звязду", могуць разлiчваць не толькi на тое, што пяць разоў на тыдзень будуць атрымлiваць свежы нумар газеты, але i на каштоўныя прызы. Адзiн такi — каляровы "Вiцязь", стаяў на стале, чакаў сваю ўладальнiцу Кацярыну Самсонаўну Пракаповiч. На пытанне, колькi ж гадоў яна выпiсвае "Звязду", адказ атрымалi шчыры:

— Не помню… Усё жыццё. У мяне наогул, — прызнала Кацярына Самсонаўна, — "адна, але палымяная страсць" — чытаць. I вось, што я вам скажу: ляжала не так даўно ў бальнiцы, часу было шмат, газет — таксама. Перачытала ўсе. I цяпер магу адказна сказаць: "Звязда" — самая разумная i лепшая. Я ўсiх журналiстаў, здаецца, ведаю, ведаю, хто пра што пiша, як…

Пра сябе Кацярына Самсонаўна расказала няшмат: 10 гадоў вучыла дзяцей, 30 — настаўнiкаў: працавала iнспектарам абласнога аддзела народнай асветы Мiнскага аблвыканкама. Цяпер на пенсii, жыве адна. Але ж, як кажуць людзi тутэйшыя, фасону не губляе. I iншым не раiць.

Што раiць — чытаць па-беларуску, размаўляць па-беларуску, помнiць, хто мы i адкуль. Тады, кажа, i жыць будзем лепей.

Хто б сумняваўся…

А наогул — Дзень падпiсчыка ў краiне прайшоў. З большым цi меншым поспехам — пакажа час. Пакуль вiдавочна адно — той, хто хацеў паказаць сябе — паказаў, той, хто хацеў убачыць, з кiм мае справу, — убачыў. Дзякуючы пошце, якая, як заўсёды была пасярэднiкам памiж тымi, хто пiша i хто чытае.

Газета «Звязда» (№112 за 19 июня 2009 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007

Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/117.html

©  РУП «Белпочта», 2008 — 2020