Да гэтай высновы — i ўжо вельмi даўно — прыйшлi многiя жыхары Мiншчыны, дзе ў найстарэйшай беларускай газеты больш за 10 тысяч падпiсчыкаў
У iх, а таксама ў тых, хто яшчэ шукае сабе надзейную крынiцу iнфармацыi, ёсць цудоўная магчымасць выбiраць не толькi пагартаўшы каталог, але i атрымаўшы квалiфiкаваную параду, сустрэўшыся з прадстаўнiкамi рэдакцый, прыняўшы ўдзел у прэзентацыях i вiктарынах, розыгрышах прызоў — Мiнскi фiлiял РУП "Белпошта" ва ўсiх аддзяленнях сувязi праводзiць дзень падпiсчыкаў.
Таму, калi вы яшчэ не падпiсалiся на "Звязду" цi iншае выданне, раiм зрабiць гэта сёння, бо менавiта сёння на многiх поштах вобласцi будуць працаваць не толькi аператары паштовай сувязi, але i журналiсты. У тым лiку — "Звязды".