Гэта ўжо традыцыя: "Звязда" да сваiх падпiсчыкаў не толькi прыходзiць, але i прыязджае — каб пазнаёмiцца, распытаць пра жыццё-быццё i па магчымасцi — дапамагчы. Каб выслухаць заўвагi i прапановы, каб уручыць каштоўныя прызы i тым самым нагадаць iншым (пакуль мо НЕ падпiсчыкам), што ў краiне амаль сто гадоў выходзiць штодзённая беларускамоўная газета. Выходзiць насуперак I дзякуючы.
Дзякуючы, ну безумоўна ж, любовi! Усюды — у Мар'iнай Горцы, у Старых Дарогах, Слуцку, Капылi чулi ад iдэолагаў, ад паштавiкоў, ад кiраўнiкоў мясцовых вертыкаляў, што часы, i насамрэч, цяпер складаныя, што жыццё ў райцэнтрах i iх ваколiцах, на жаль, далёка не райскае, што праблем — з галавой i болей. Але ж, дзякаваць Богу, ёсць яшчэ людзi, якiм пра тое, што адбываецца ў Беларусi, важна чытаць менавiта па-беларуску i што ад "Звязды" яны не адмовяцца
Кожнаму з такiх вось адданых свядомых падпiсчыкаў хацелася б, карыстаючыся выпадкам, падзякаваць, кожнаму, ну безумоўна ж, варта было б уручыць каштоўныя прызы — за адданасць I прыемна, што асобным з iх раней цi пазней, але Фартуна — усё ж усмiхаецца. Прынамсi, Антон Iосiфавiч Шылюк са Стоўбцаў "Звязду" выпiсвае ўжо гадоў з 20.
— У яго цi не першая справа ранiцай: гадзiн 8-9 газету прынеслi — да 11 цi 12 чалавека ў хаце, лiчы што i няма. Яму трэба чытаць, — расказвала жонка нашага падпiсчыка. — Я бывае калi зазлуюся, кажу: "Хай бы ты выпiсаў нешта iншае! Ён мне — прынцыпова — "Не, толькi "Звязду"!"

— Муж яшчэ на парачку парсючкоў некалi разлiчваў, — смяялася Тамара Андрэеўна (менавiта яна прыехала забiраць тэлевiзар), — на карову, каня Але нiчога Нi разу Зноў жа кажу яму — кiнь пасылаць тыя карткi! Ён мне — i зноў жа прынцыпова — "Не! Я выйграю" Ну i дачакаўся во: разгортвае неяк газету, чытае — тэлевiзар! I прозвiшча наша. Рады быў Давай адразу бацькам званiць.
Прычына гэтай радасцi, вiдаць, i ў тым, што выйшла ўсё па-ягонаму (хоць i не адразу), i ў тым, што гэтай сям'i i сапраўды нiхто нiчога не даваў задарма: усё нажывалася сваiм мазалём i вельмi цяжка: пенсii па iнвалiднасцi атрымлiваюць Шылюкi старэйшыя, на такой жа, на вялiкi жаль, пасля iнсульту i Антон Iосiфавiч. Але пры гэтым усе яны, як маглi, працавалi, гадавалi дзяцей i ўнукаў, глядзелi зямлю, не чакалi пакуль дзяржава забяспечыць жыллём. Прынамсi ў Антона Iосiфавiча i Тамары Андрэеўны ў Стоўбцах свой вялiкi прыватны дом, якi дапамагала будаваць цi не ўся радня. I ў якiм (паводле слоў гаспадароў) заўсёды будзе месца не толькi нашай газеце, але i яе супрацоўнiкам.
Прымаць такiя запрашэннi, зразумела ж, прыемна! Як i бачыць, што Фартуна ў чарговы раз не памылiлася — выбрала сярод падпiсчыкаў прыгожую, працавiтую, годную сям'ю.
Больш за тое, на Стаўбцоўшчыне, па вынiках падпiскi за мiнулы квартал, нават не адну. Фiрмовую майку i гадзiннiк з лагатыпам "Звязды" выйгралi працаўнiцы, прыгажунi (хто сказаў, што iмi бываюць толькi ў 20?!) Вольга Рыгораўна Нiкалаева з вёскi Дзераўная i Нiна Уладзiмiраўна Маркачэўская з вёскi Горкi, якiя таксама ўсё жыццё выпiсваюць нашу газету. Гэткiя ж сцiплыя прызы нам прыемна было ўручыць падпiсчыцы i дачцэ нашых падпiсчыкаў, начальнiку раённага вузла паштовай сувязi Раiсе Iванаўне Шыдлоўскай (без малога 700 асобнiкаў "Звязды" ў Стаўбцоўскiм раёне гэта вам не 34 у Расонах) i яшчэ адной нашай адданай чытачцы i нават аўтарцы, галоўнаму спецыялiсту ўпраўлення працы i сацыяльнай абароны райвыканкама Марыi Iванаўне Станкевiч.
— Я са "Звяздой", — казала яна, — жыву з тых часоў, як пайшла на свой хлеб, гэта значыць, яшчэ з маладосцi. Нi разу газеце не здрадзiла! Люблю "Простую мову", люблю рубрыкi, якiя вядуць Алена Катовiч i Янка Крук. А прачытаеш "вясёлыя i праўдзiвыя гiсторыi з жыцця чытачоў", — то i сам захочаш далучыцца, нешта расказаць. Але ж мы, у большасцi сваёй, цi то людзi занятыя, цi то гультаi — пiсаць лянуемся, адкладваем на потым Мне пашчасцiла — адну са сваiх баек пры сустрэчы са звяздоўцамi расказала на дыктафон. А потым яе змясцiлi Гэта вельмi правiльна, што амаль у кожным нумары газеты ёсць над чым падумаць i ёсць з чаго пасмяяцца. Карацей — я люблю "Звязду" i колькi буду жыць, столькi буду выпiсваць.
Прыемна было чуць i пра тое, што дачка Марыi Iванаўны ў свой час i (ну магчыма ж!..) пад уплывам газеты, якая прыходзiла ў хату (гэта значыць, "Звязды") выбрала прафесiю журналiста, скончыла ўнiверсiтэт, працуе ў Дзяржынскай раённай газеце, выйшла замуж за свайго ж калегу
— Падчас вучобы, практыкi яна супрацоўнiчала з рознымi выданнямi i досыць шмат друкавалася, — успамiнала Марыя Iванаўна. — Я тады пыталася ў яе: "Ну чаму ты нiчога не напiшаш для "Звязды"? Яна ж у хату iдзе — мы б адразу прачыталi". А яна мне: "Мама, я да гэтай газеты яшчэ не дарасла". Во якi аўтарытэт у вас!
Гэтыя словы з вуснаў спадарынi Станкевiч дарагога каштуюць, бо яна (i гэтая рыса характару ў раёне вядомая многiм) схiльна заўсёды гаварыць праўду, а не толькi тое, што яе суразмоўца мо слухаў бы i слухаў Так што нагадала яна нам i нашы недапрацоўкi, i памылкi i нават нядаўнi "ляп" у выглядзе адной i той жа заметкi на трэцяй старонцы, а потым яшчэ i на пятай, паскардзiлася на засiлле рэкламы — у асобных нумарах
Што на гэта было адказваць? Што (даруйце за чорны гумар) добра ўрачам — дапусцiў нейкую памылку, пахаваў i забыўся, а мы не яны i напiсанае застаецца? Што не памыляецца толькi той, хто нiчога не робiць? Што не лепшыя часы (у эканамiчным стане) перажываюць не толькi прадпрыемствы i гаспадаркi, але i газеты?..
Як сведчыць зваротная сувязь (у тым лiку i вось гэта — вочы ў вочы) нашы чытачы, нашы падпiсчыкi нас добра разумеюць. Як i мы iх
Напэўна таму, што ў нас з iмi — у самым шырокiм сэнсе — агульная мова. А яшчэ — агульны клопат аб тым, каб яна жыла. I жыла краiна.
На здымку: прыз Тамары Андрэеўне Шылюк уручае намеснік старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Сяргей Яўгенавіч Шэсцель.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/101.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020