У Дзень прафесiйнага свята работнiкаў радыё, тэлебачання i сувязi на нашы пытаннi адказвае
намеснiк генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Iрына САКСОНАВА.
— Беларуская пошта, — расказвае Iрына Iгнацьеўна, — у поўным аб’ёме выконвае сваю мiсiю i гэта, мабыць, самы галоўны наш працоўны вынiк. Шматтысячны калектыў i разгалiнаваная сетка аддзяленняў паштовай сувязi — гэта падмурак i аснова беларускай пошты. Дадайце да гэтага клiентаарыентаваную палiтыку нашага прадпрыемства, бесперапыннае павышэнне квалiфiкацыi супрацоўнiкаў усiх узроўняў, распрацоўку новых, канкурэнтаздольных паслуг, актыўнае пашырэнне асартыменту як паштовых, так i няпрофiльных паслуг, укараненне найноўшых iнфармацыйных тэхналогiй — i вы зможаце ацанiць патэнцыял "Белпошты".
— Як вядома, "Белпошта" выконвае розныя сацыяльныя функцыi. Якiя з iх у паўсядзённай практыцы найбольш значныя?
— Практычна ўся дзейнасць прадпрыемства накiраваная на аказанне сацыяльна значных паслуг, выкананне сацыяльнага дзяржаўнага стандарта, якi гарантуе дастаўку пошты 5 разоў у тыдзень у сельскiх населеных пунктах i 5-6 разоў на тыдзень у гарадах. Аўтаматызацыя ўсiх аддзяленняў паштовай сувязi (у тым лiку i сельскiх), арганiзацыя аўтаматызаваных перасоўных аддзяленняў сувязi — усё гэта дазволiла прадаставiць сельскаму насельнiцтву пералiк паслуг такім жа, як i ў гарадскiх аддзяленнях паштовай сувязi.
Варта адзначыць, што каля 8 тысяч сельскiх паштальёнаў аказваюць паслугi па прыёме плацяжоў, паштовых адпраўленняў, выплаце пенсiй, грашовых дапамог, пераводаў, падключэннi да сеткi мабiльных аператараў, заключэннi дагавораў розных вiдаў страхавання i шмат чаго iншага па месцы жыхарства нашых клiентаў. Асаблiва важна гэта для людзей пажылых, адзiнокiх, якiя пражываюць у аддаленых населеных пунктах. Не сакрэт, што часам паштальён для такiх людзей — адзiная сувязь са светам.
— Якiя новыя патрабаваннi, на ваш погляд, прад’яўляе сёння час i само жыццё да работнiкаў паштовай сувязi?
— Улiчваючы, што ўся наша работа так або iнакш скiраваная на пастаянную працу з клiентамi, то зразумела, што галоўнае тут — быць камунiкабельным, дасведчаным, прафесiйна граматным чалавекам.
Ну а час дыктуе свае патрабаваннi — сёння гэта яшчэ i добрае веданне камп’ютара, праграмных прадуктаў i цэлага шэрагу новых тэхналагiчных дакументаў. Таму як нiколi важнай стала падрыхтоўка персаналу. Для гэтага ў нас пастаянна дзейнiчаюць курсы павышэння квалiфiкацыi для ўсiх катэгорый работнiкаў, праводзяцца штогадовыя конкурсы прафесiйнага майстэрства.
— Якiя новыя iнфармацыйныя тэхналогii найболей запатрабаваныя сёння?
— Сучасныя iнфармацыйныя тэхналогii ўжо даўно iнтэграваныя ў паўсядзённую працу "Белпошты". Укараненне аўтаматызаванай сiстэмы "Сервер аплаты паслуг" забяспечыла магчымасць i своечасовасць праходжання ўсiх вiдаў плацяжоў, прычым не толькi мясцовых, але i мiжрэгiянальных. На 1 студзеня 2009 года ў гэтую сiстэму было ўключана больш як 120 населеных пунктаў.
Летась павялiчылася колькасць аддзяленняў паштовай сувязi, у тым лiку i ў сельскай мясцовасцi, дзе могуць абслугоўвацца трымальнiкi банкаўскiх пластыкавых картак, абсталявана 346 рабочых месцаў па прадастаўленнi доступу ў сетку iнтэрнэт, адкрыта больш за сотню пунктаў па аказаннi дылерскiх паслуг аператараў сотавай сувязi.
Развiццё сiстэмы безнаяўнай аплаты, рэалiзацыя прынцыпу "аднаго акна" ў галiне паштовай сувязi, пастаянная работа па пошуку i ўкараненнi новых формаў абслугоўвання клiентаў сталi асновай для фармiравання сеткi паштовых устройстваў самаабслугоўвання (аплатна-даведкавых тэрмiналаў) РУП "Белпошта".
Сёння на тэрыторыi краiны ўсталяваны i функцыянуюць 350 такiх тэрмiналаў, з дапамогай якiх можна ажыццявiць практычна ўсе вiды плацяжоў. Клiентаарыентаваная палiтыка "Белпошты" з’яўляецца асновай для распрацоўкi i ўкаранення новых паслуг i новых спосабаў абслугоўвання клiентаў. Перасоўнае аддзяленне паштовай сувязi — сучасная актуальная альтэрнатыва стацыянарным аддзяленням у сельскай мясцовасцi. Яно ажыццяўляе ўвесь пералiк паштовых паслуг, абсталявана камп’ютарнай тэхнiкай i сiстэмай сотавай сувязi. Гэта дазваляе прапаноўваць увесь спектр фiнансавых паслуг, прыём усiх вiдаў плацяжоў у рэжыме рэальнага часу, камунальных плацяжоў па адзiным асабовым рахунку.
— Iмiдж i аўтарытэт "Белпошты" атрымалi прызнанне як у краiне, так i на мiжнароднай арэне
— "Белпошта" пастаянна ўдасканальвае ўвесь спектр паштовых паслуг насельнiцтву. Гэтыя намаганнi атрымалi заслужана высокую адзнаку не толькi ў нашых клiентаў. У 2007 годзе беларускай пошце былi ўручаныя дзве важныя ўзнагароды. Першая — гэта сертыфiкат Сусветнага паштовага саюза ўзроўню А (залатога) у галiне кiравання якасцю службы. Яшчэ адна ўзнагарода не менш ганаровая i значная для нас. "Сярэбраны ўзровень", якi быў прысвоены беларускай пошце Кааператывам ЕMS Сусветнага паштовага саюза. ЕMS — мiжнародная паскораная пошта, i атрыманая ўзнагарода — гэта сведчанне таго, што ўсе нарматывы i стандарты гэтай паштовай паслугi ў Беларусi адпавядаюць сусветным.
Летась РУП "Белпошта" прысвоена чарговая ўзнагарода за лепшы праект "Праверка якасцi пiсьмовай карэспандэнцыi з выкарыстаннем тэхнiчных сродкаў i праграмнага забеспячэння фiрмы "Siеmеns". Сертыфiкат быў уручаны ў лiстападзе 2008 года ў штаб-кватэры Сусветнага паштовага саюза ў Берне (Швейцарыя).
З 1 студзеня 2008 года РУП "Белпошта" было прынята ў якасцi 44-га члена Асацыяцыi еўрапейскiх дзяржаўных паштовых аператараў "Постеўроп". Актыўны ўдзел бярэ "Белпошта" i ў мерапрыемствах РСС — Рэгiянальнай садружнасцi ў галiне сувязi.
— Вашы пажаданнi да прафесiйнага свята калегам?
— Ад усёй душы хачу павiншаваць са святам увесь наш 30-тысячны калектыў! Прымiце, паважаныя калегi, мае словы падзякi i павагi. Хай вашы iмкненнi будуць высокiя! Зычу моцнага здароўя вам i вашым блiзкiм i, вядома ж, новых дасягненняў на карысць беларускай пошце i нашай краiне.
Гутарыла
Любоў Якаўлева.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/100.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020