Афіцыйнае гашэнне паштовага блока «1025-годдзе Хрышчэння Русі»
29 ліпеня 2013 года адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння паштовага блока «1025-годдзе Хрышчэння Русі» спецыяльным памятным штэмпелем.
Мерапрыемства праходзіла ў Храме-Помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай.
Ва ўрачыстай цырымоніі афіцыйнага гашэння прымалі ўдзел: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт.