Афіцыйнае гашэнне паштовай маркі «Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. «Чароўныя падарункі»
10 ліпеня 2013 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. «Чароўныя падарункі» з серыі «Тэатры Беларусі».
Афіцыйная цырымонія гашэння паштовай маркі на канверце Першага дня адбылася ў музеі Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек і была прымеркавана да 75-годдзя з дня заснавання тэатра.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымалі ўдзел: першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі — начальнік упраўлення культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Віталіна Уладзіміраўна Рудзікава, дырэктар Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Яўген Віктаравіч Клімакоў і намеснік генеральнага дырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта» Алена Анатольеўна Скрыпчык. Урачыстая цырымонія гашэння паштовай маркі праходзіла ў прысутнасці заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь установы «Беларускі дзяржаўны тэатр лялек».