Новости компании / 23 МАЯ 2013
Афіцыйнае гашэнне паштовай маркі «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь»
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 22 мая 2013 года выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь» з серыі «Тэатры Беларусі».
Падчас правядзення юбілейнай прэс-канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння на канверце Першага дня, якая прайшла ў камернай зале імя Л. П. Александроўскай Вялікага тэатра Беларусі.
Ва ўрачыстай цырымоніі афіцыйнага гашэння паштовай маркі «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь» прымалі ўдзел: генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта» Ірына Ігнацьеўна Саксонава і генеральны дырэктар Дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь» Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка.