Новости компании / 16 МАЯ 2013
Штогадовы сусветны конкурс марак «Вялікі прыз Выстаўкі WIPA». Беларуская паштовая марка - сёмая ў свеце!
У Вене (Аўстрыя) прайшоў штогадовы сусветны конкурс марак “Вялікі прыз Выстаўкі WIPA”. На конкурс былі прадстаўлены маркі 2011 года выпуску з 65 краін свету. Выдавецкі цэнтр “Марка” РУП “Белпошта” браў удзел у конкурсе. Беларускі блок — “850-годдзе стварэння Крыжа Еўфрасінні Полацкай” (мастацкае афармленне Андрэя Мамаева і Івана Лукіна) — заняў 7 месца сярод 10 прызавых і атрымаў сертыфікат. У дзясятку краін-пераможцаў увайшлі і такія краіны як Ліхтэнштэйн, Чэшская Рэспубліка, Швейцарыя, Ватыкан і інш.
