Увага! Конкурс па праграме «Europa»!
Асацыяцыя дзяржаўных паштовых аператараў Еўропы (PostEurop) з 15 мая па 31 жніўня 2013 года праводзіць конкурс на лепшую паштовую марку, выпушчаную па праграме “Еўропа”.
Тэма 2013 года — “Паштовы транспарт”.
На конкурсе таксама прадстаўлена паштовая марка, выпушчаная Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе! Вы можаце выбраць марку, якая вам найбольш спадабаецца!