Міжнародная філатэлістычная выстаўка «Essen-2013»
З 2 па 4 мая 2013 года дэлегацыя РУП “Белпошта” брала ўдзел у Міжнароднай філатэлістычнай выстаўке “ESSEN-2013” (Германія).
Выстаўка праходзіла ў выставачным цэнтры “MESSE ESSEN”. На вялікай плошчы размясцілася больш за 100 гандлёвых павільёнаў замежных кампаній, сярод якіх было 40 паштовых адміністрацый. Таксама прысутнічалі і гандлёвыя агенты, і прадстаўнікі філатэлістычных выданняў і калекцыянераў з розных краін свету. За час работы выстаўка прыняла больш за 10 тысяч наведвальнікаў, 30% якіх былі з замежжа.
Падчас работы выстаўкі праводзіліся сустрэчы з калекцыянерамі і патэнцыяльнымі дылерамі, здзяйснялася рэалізацыя беларускіх паштовых марак наведвальнікам выстаўкі. Самыя папулярныя тэмы — гэта “Еўропа”, “Дзяржаўная сімволіка”, “Нацыянальнае аддзенне”, “Флора і фаўна”.