Урачыстая цырымонія афіцыйнага гашэння паштовага блока «Адпачынак у вёсцы»
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 10 красавіка 2013 года выпусціла ў абарачэнне паштовы блок «Адпачынак у вёсцы».
У дзень выпуску паштовага блока ў НВЦ «БЕЛЭКСПА» адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння на канверце «Першы дзень», прымеркаваная да года правядзення зялёнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь.
Падчас правядзення мерапрыемства было адзначана, што вышэй названая тэма ўпершыню адлюстроўваецца на дзяржаўным знаку паштовай аплаты і што паштовы блок будзе спрыяць папулярызацыі адпачынку ў беларускай вёсцы, раскажа пра прыгажосць нашай прыроды і вясковы каларыт.
Ва ўрачыстай цырымоніі афіцыйнага гашэння паштовага блока «Адпачынак у вёсцы» прымалі ўдзел: Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Рыжанкоў Максім Уладзіміравіч, Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Шамко Аляксандр Ігаравіч, генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Саксонава Ірына Ігнацьеўна.