Урачыстая цырымонія гашэння паштовай маркі «Хатынь» з серыі «Летапіс Перамогі»
22 сакавіка 2013 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «Хатынь» з серыі «Летапіс Перамогі».
Урачыстая цырымонія гашэння паштовай маркі на канверце «Першы дзень» адбылася 22 сакавіка а 12 гадзіне ў Дзяржаўнай установе «Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Гэта мерапрыемства было прымеркавана да 70-годдзя з дня гібелі жыхароў вёскі Хатынь.
Ва ўрачыстай цырымоніі гашэння прымалі ўдзел: Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Кабякоў Андрэй Уладзіміравіч, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Панцялей Мікалай Пятровіч, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Батура Барыс Васільевіч і дырэктар Дзяржаўнай установы «Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь» Зельскі Артур Гарыевіч.