Cпецыяльнае памятнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанае творчасці Віталія Канстанцінавіча Цвіркі
14 лютага 2013 года адбылося спецыяльнае памятнае гашэнне з серыі «Жывапіс», прысвечанае творчасці Віталія Канстанцінавіча Цвіркі і прымеркаванае да 100-годдзя з дня нараджэння Майстра.
Да гэтай падзеі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. В. К. Цвірка», які быў падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.
Урачыстая цырымонія гашэння праходзіла ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прымалі ўдзел: намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Іванавіч Стружэцкі, дачка жывапісца Таццяна Вітальеўна Цвірка, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Іванавіч Пракапцоў, намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Алена Анатольеўна Скрыпчык і дырэктар дзіцячай мастацкай школы № 1 імя В. К. Цвіркі Андрэй Уладзіміравіч Адамчык з навучэнцамі.