Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Новости компании / 07 ИЮЛЯ 2017

Прэзентацыя паштовага праекта «135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы»

7 ліпеня 2017 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася цырымонія ўрачыстага гашэння паштовай маркі, выпушчанай Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы — класіка сусветнай і беларускай літаратуры.

У цырымоніі прынялі ўдзел:

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Уладзіміравіч Святлоў;
Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Генадзьевіч Шэдко;
Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Раманаўна Ляшковіч.
 
 

 




 
 
У аснове маркі партрэт Янкі Купалы (М. А. Савіцкі, палатно, алей, 1981) са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Менавіта таму сённяшні выпуск — гэта цудоўны падарунак не толькі тым, хто цікавіцца літаратурай, але і аматарам мастацтва. Праз пэндзаль Савіцкага — класіка мастацтва — мы звяртаемся да класіка літаратуры — Купалы. Увагу філатэлістаў прыцягне высокае паліграфічнае выкананне паштовай маркі.

Паштовы праект, прысвечаны беларускаму песняру, не першы. Да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы была выпушчана марка і адбылася філатэлістычная выстаўка.

Дзмітрый Генадзьевіч Шэдко падзякаваў Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы і Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь за шматгадовае супрацоўніцтва, а таксама адзначыў: “У наступныя гады Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь плануе прадоўжыць выпуск паштовых марак, прысвечаных класікам беларускай літаратуры і мастацтва”.
 

Даведка. Беларускія паштовыя маркі маюць ярка выяўленую нацыянальную скіраванасць і адлюстроўваюць асноўныя бакі жыцця нашай рэспублікі, у тым ліку вялікая ўвага надаецца папулярызацыі культурнай спадчыны Беларусі.

Пачынаючы з 1992 года і па цяперашні час, выпушчана ў зварот больш за 1200 паштовых марак. З іх каля 400 прысвечаны нацыянальнай культуры, архітэктуры, мастацтву, літаратуры.

Традыцыйным у справе папулярызацыі культурнай спадчыны Беларусі стала плённае супрацоўніцтва беларускай пошты з музеямі Рэспублікі Беларусь. Марка, прысвечаная беларускаму песняру не першая. У 2002 годзе была выпушчана марка да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, а таксама паштовы блок, прысвечаны Купале і Коласу. А ў 2015 годзе марка «Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкі Купалы» з серыі «Тэатры Беларусi». Акрамя гэтага, выпушчаны мастацкія канверты, прысвечаныя юбілеям Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы,100-годдзю з дня пастаноўкі камедыі «Паўлінка». Да 120-годдзя з дня нараджэння Купалы і Коласа была прымеркавана III Нацыянальная філатэлістычная выстаўка «Белфіла-2002». У наступныя гады Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь плануе працягнуць выпуск паштовых марак, прысвечаных беларускім пісьменнікам.
 
 
 
 


Все новости | Апрель 2022 | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Апрель 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013
Версия для печати