Галасуем за беларускую марку!
Асацыяцыя дзяржаўных паштовых аператараў Еўропы (PostEurop) з 9 мая па 31 жніўня 2015 года праводзіць конкурс на лепшую паштовую марку, выпушчаную па праграме “Еўропа”.
Тэма 2015 года — “ Старыя цацкі ”.
На конкурсе таксама прадстаўлена паштовая марка, выпушчаная Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе! Падтрымаем беларускую марку!