Новости компании / 08 АВГУСТА 2013
Спецыяльнае памятнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай «Жывапіс. У.І.Пракапцоў»
Спецыяльнае памятнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай “Жывапіс. У.І.Пракапцоў”
8 жніўня 2013 года адбылося спецыяльнае памятнае гашэнне з серыі «Жывапіс», прымеркаванае да 60-годдзя з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Іванавіча Пракапцова.
Да гэтай падзеі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. У.І.Пракапцоў», прысвечаны творчасці майстра.
Урачыстая цырымонія памятнага гашэння адбылася ў зале Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, дзе праходзіць выстава палотнаў жывапісца.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел: генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Іванавіч Пракапцоў, генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Ірына Ігнацьеўна Саксонава і начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Вадзім Міхайлавіч Шчэрбіч.
