Працягваецца конкурс на лепшую марку!
А Вы прагаласавалі? Спяшайцеся!
Паважаныя сябры! Конкурс на самую прыгожую марку "Еўропа-2013" заканчваецца 31 жніўня!
Маркі-пераможцы будуць аб’яўлены на Пленарнай Асамблеі дзяржаўных паштовых аператараў Еўропы (PostEurop) 19 верасня 2013 г. у Брусэлі.
Асацыяцыя дзяржаўных паштовых аператараў Еўропы (PostEurop) з 15 мая па 31 жніўня 2013 года праводзіць конкурс на лепшую паштовую марку, выпушчаную па праграме “Еўропа”.
Тэма 2013 года — “Паштовы транспарт”.
На конкурсе таксама прадстаўлена паштовая марка, выпушчаная Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе! Вы можаце выбраць марку, якая вам найбольш спадабаецца!