На працягу трыццаці год у Паставах праходзіць міжнародны фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік». Сюды, у юбілейны год, а Паставы яшчэ адзначаюць 610-ю гадаўшчыну свайго заснавання, з’ехаліся госці і ўдзельнікі з шасці краін: Латвіі, Літвы, Эстоніі, Расіі, Беларусі, Украіны.
У мінулыя выхадныя тут адбыўся сапраўдны фэст, да якога далучылася і пошта.
Утульна размясціўшыся каля шматлікіх гандлёвых месц, паштавікі прапаноўвалі гасцям фестывалю паштовую і філатэлістычную прадукцыю, падпіску на перыёдыку, знаёмілі наведвальнікаў гандлёвага павільёна з новымі паштовымі паслугамі.
Жадаючыя прынялі удзел у дабрачыннай падпісцы у адрас дзяцей — выхаванцаў дзіцячых дамоў, далучыўшыся да акцыі «Дрэва дабра».
Госці цікавіліся прапановамі паштовага інтэрнэт-магазіна, рухам Пасткросінг.
Імгненна пряляцелі тры дні фестывалю, з нецярпеннем чакаем новых сустрэч!