21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Родная мова — гэта наша спадчына, гонар і нацыянальны скарб, які мы павінны зберагчы для будучых пакаленняў.
Да святкаванняў далучылася і РУП “Белпошта”. У вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі абласнога і раённых цэнтраў прайшлі акцыі, прысвечаныя падзеі.
Кліенты мелі магчымасць скарыстацца прапановай бясплатна адправіць паштовыя карткі з віншаваннямі і цеплымі словамі ў межах краіны. А ўлічваючы, што гэта адбылося напярэдадні свята 23 лютага, то кліенты дзякавалі за магчымасць павіншаваць сваіх родных і сяброў. Асабліва прыемна было тое, што большая частка удзельнікаў акцыі была моладзь.
Таксама супрацоўнікі паштовых аддзяленняў інфармавалі наведвальнікаў пра рух “Посткросінг”, прапаноўвалі прыняць удзел у дабрачыннай падпісцы, парадаваць сябе і родных пакупкамі Паштовага інтэрнет-магазіна.
Мы рады зноў бачыць Вас ў нашых аддзяленнях сувязі!
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/branch/vitebsk/news/2565.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020