21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. У гэта свята Магілёўскі філіял РУП «Белпошта» правядзе ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі промамерапрыемства «Дзень роднай мовы». У кліентаў будзе магчымасць купіць паштовую картку і напісаць цёплыя словы на беларускай мове ў адрас сяброў і блізкіх, а супрацоўнікі кампаніі бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі!
У рамках мерапрыемства наведвальнікам аддзяленняў паштовай сувязі нагадаюць аб правільным адрасаванні, раскажуць пра папулярны рух Postcrossing, пра магчымасць атрымання інфармацыі аб паслугах і навінкі РУП «Белпошта» па Viber і e-mail, а таксама запросяць прыняць удзел у дабрачыннай падпісцы «Падары дзіцяці радасць».
«Дзень роднай мовы» пройдзе ў:
· АПС Магілёў-30 (паштовая лаўка “Штэмпель”), вул. Першамайская, д. 28, з 11.00 да 12.00
· АПС Бабруйск-27, вул. Мінская, д. 21, з 11.00 да 12.00
Не ўпусціце магчымасць напісаць цёплыя словы сваім блізкім
на роднай мове!